Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
16 ноября 2016
Арганізатарам рэспубліканскага конкурсу з’яўляецца грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Арганізатарам рэспубліканскага конкурсу з’яўляецца грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Конкурс дае магчымасць не толькі зрабіць першы крок да стварэння свайго інавацыйнага праекта, але і зразумець усе яго слабыя месцы, удасканаліць яго, увасобіць у жыццё! Гэта ўсё дазволіць паспрыяць пашырэнню межаў маладзёжнага прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь. У конкурсе прыняло ўдзел больш за 7500 маладых людей, сярод іх і шаркаўчане. 28 кастрычніка ў Глыбоцкай школе № 1 адбыўся першы этап конкурсу, у якім прымалі ўдзел вучні, педагогі і моладзь. Усяго было прадстаўлена 10 праектаў, у тым ліку Шаркаўшчынскай СШ № 1 і Лужкаўскай СШ.
З 10 праектаў у другі тур прайшлі 5. Ён будзе праходзіць у Віцебску. Уразіў праект “Бібліятэка для школьніка», які стварыў дзесяцікласнік Вадзім Рудак. У зручным фармаце інфармацыя неабходна для школьніка (падручнікі, слоўнікі, перакладчыкі і нават фізкультхвілінкі) змешчана ў мабільным тэлефоне для аперацыйнай сістэмы Android. З дапамогай праграмы «Бібліятэка для школьніка» вучні змогуць хутка знайсці патрэбную інфармацыю і выкарыстоўваць яе на ўроках і дома. Гэта дасць магчымасць вучням, якія, напрыклад, маюць праблемы са здароўем, не насіць цяжкія партфелі ў школу.
Конкурс «100 ідэй для Беларусі» дапаможа ажыццявіць многія задумы дзяцей, а гэта значыць, усім разам развіваць і ўпрыгожваць Беларусь.
Юлія БАГАМОЛАВА.