predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

12 сентября 2016

Шаркаўшчынскаму раённаму аддзелу Следчага камітэта – 5 год

Сёння, 12 верасня, спаўняецца роўна 5 год з таго дня як Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь быў падпісаны Указ аб утварэнні ў якасці самастойнага праваахоўнага ведамства Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. Свой першы юбілей большасць супрацоўнікаў Шаркаўшчынскага раённага аддзела Следчага камітэта па традыцыі сустрэне на працоўных месцах, бо ў любую хвіліну жыхарам і гасцям нашага рэгіёну можа спатрэбіцца іх прафесійная дапамога.

— Мінулыя 5 год прадэманстравалі здольнасць следчых вырашаць пастаўленыя перад імі задачы, быць нацэленымі на рэзультатыўную работу, барацьбу з праяўленнямі злачыннасці, - адзначыў начальнік Шаркаўшсчынскага РАСК Юрый Вінальевіч Кавалёнак, які таксама падкрэсліў, што ад эфектыўнай дзейнасці кожнага супрацоўніка залежыць выкананне надзвычай важных задач і функцый: забеспячэнне законнасці пры правядзенні следства, аператыўнае і якаснае расследаванне злачынстваў. Супрацоўнікі Шаркаўшчынскага раённага аддзела – людзі не выпадковыя ў сваёй прафесіі. Усе яны граматна і сур'ёзна падыходзяць да выканання сваіх абавязкаў, маюць пэўны вопыт работы і заслугоўваюць шчырых слоў удзячнасці за сваю працу. Гэта начальнік следчага аддзялення Аляксандр Антонавіч Маліноўскі, старшыя следчыя Алег Львовіч Табола і Дзмітрый Аляксандравіч Разумовіч, следчыя Уладзімір Міхайлавіч Фамянок, Уладзімір Іванавіч Талапіла і Сяргей Уладзіміравіч Тарчынскі, старшына Аляксандр Казіміравіч Дарашкевіч і інспектар па дакументацыйным забеспячэнні і справаводстве Яўген Калінавіч Лутохін. Усіх сваіх калег, а таксама ветэранаў,якія праходзілі службу ў следчых падраздзяленнях органаў МУС і пракуратуры, шчыра віншую з прафесійным святам, жадаю ўсім новых поспехаў у нашай няпростай справе служэння Закону, моцнага здароўя, сямейнага шчасця, міру і дабрабыту.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ