predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шаркаўшчынскі раён наведала эксперт беларускай кухні Алена Мікульчык

30 октября 2014

Шаркаўшчынскі раён наведала эксперт беларускай кухні Алена Мікульчык

У канцы кастрычніка наш раён, а менавіта народны клуб нацыянальнай кухні “Груца” і аматарскае аб’яднанне стараверскай кухні, гульні і абрадаў “Староверские стряпухи” з экспедыцыяй наведала эксперт беларускай кухні, кулінарны крытык з Мінска Алена Мікульчык.

 


У канцы кастрычніка наш раён, а менавіта народны клуб нацыянальнай кухні “Груца” і аматарскае аб’яднанне стараверскай кухні, гульні і абрадаў “Староверские стряпухи” з экспедыцыяй наведала эксперт беларускай кухні, кулінарны крытык з Мінска Алена Мікульчык. Мэтай прыезду сталічнага спецыяліста сталі сустрэча з удзельнікамі аматарскіх аб’яднанняў, якія дзейнічаюць пры Радзюкоўскім і Більдзюжскім СДК і збор у мясцовых жыхароў рэцэптаў старадаўніх, як беларускіх, так і стараверскіх страў. Алена Мікульчык на працягу пятнаццаці год займаецца пошукам, адраджэннем і прапагандай рэцэптаў страў беларускай нацыянальнай кухні, якія гатавалі нашы продкі ў даўнія часы. Вынікам гэтага стала выданне кнігі “Лепшыя стравы беларускай кухні” ў пачатку сёлетняга года. Загаддзя падрыхтаваўшыся, ветліва і гасцінна сустрэлі сталічнага госця ўдзельнікі народнага клуба “Груца” ў Радзюках. Шчодры стол з дзясяткамі з густам і смакам прыгатаваных страў прыемна ўразіў Алену. З вялікай цікавасцю Алена Мікульчык занатоўвала рэцэпты радзюкоўскіх страў, распытвала жанчын пра сакрэты іх асабліва смачнага прыгатавання і рабіла фотаздымкі кулінарных шэдэўраў. Не менш цікава і запамінальна прайшла сустрэча эксперта кулінарных страў і з удзельнікамі аматарскага аб’яднання “Староверские стряпухи”, якое з нядаўняга часу працуе на базе Більдзюжскага СДК. Кіраўнік клуба Людміла Ананіч сустрэла госцю ў сваім доме ў Вішняўцы. Жанчыны прыгатавалі ажно пяць першых гарачых страў, прапанавалі пакаштаваць юшку, закіданікі, крапанікі, гульбішнікі і іншую ежу, характэрную менавіта для стараверскай кухні. На наступны дзень Людміла Ананіч і Алена Мікульчык правялі адна для адной узаемны майстар-клас па прыгатаванні страў. Вялікую падрыхтоўчую работу да прыезду сталічнага кулінарнага эксперта правялі ўдзельнікі аматарскіх аб’яднанняў, каб годна прадставіць наш рэгіён. Дапамаглі ім арганізаваць сустрэчу спецыялісты аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама разам з намеснікам начальніка аддзела Наталляй Арэшкавай, а таксама намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Іна Шынкевіч і метадыст па фальклору раённага Цэнтра культуры Алёна Сухаверская. Алена Мікульчык запэўніла, што сабраны матэрыял рэцэптаў кулінарных страў абавязкова ўвойдзе ў яе наступную кнігу, прысвечаную беларускай нацыянальнай кухні, дзе асобны раздзел будзе адведзены менавіта старадаўнім стравам Шаркаўшчынскага раёна. 


 Сяргей РАЙЧОНАК.