predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шаркаўшчынскія выратавальнікі атрымалі ўзнагароды

22 января 2016

Шаркаўшчынскія выратавальнікі атрымалі ўзнагароды

На ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню выратавальніка, лепшыя супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях атрымалі ўзнагароды, падзякі, а некаторыя – і чарговае павышэнне ў званні. 

На ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню выратавальніка, лепшыя супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях атрымалі ўзнагароды, падзякі, а некаторыя – і чарговае павышэнне ў званні. За вялікі ўклад у прадухіленне і ліквідацыю пажараў і надзвычайных сітуацый, узорнае выкананне службовых абавязкаў і дасягненне высокіх рэзультатаў у аператыўна-службовай дзейнасці ў 2015 годзе намесніку начальніка РАНС па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню Валерыю Міхайлавічу Ліпскаму прысуджана спецыяльнае званне "падпалкоўнік унутранай службы", а камандзіру аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 11 Яўгенію Ігаравічу Лалыка – спецыяльнае званне "старшы прапаршчык унутранай службы". За добрасумленнае выкананне прафесійных абавязкаў, высокія паказчыкі ў аператыўна-службовай дзейнасці і ў сувязі са святкаваннем Дня выратавальніка памятным нагрудным знакам "15 год органам і падраздзяленням, падначаленым МНС РБ" узнагароджаны першы намеснік начальніка РАНС Сяргей Мікалаевіч Татаровіч, Граматай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях — начальнік караула пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Андрэй Міхайлавіч Ліпскі, Ганаровай Граматай установы "Віцебскае абласное упраўленне МНС" – вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Валерый Часлававіч Шчабол, Граматай установы "Віцебскае абласное упраўленне МНС" – камандзір аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 — Яўгеній Уладзіміравіч Ерашонак. За дастойнае выхаванне дзяцей Падзячныя пісьмы атрымалі бацькі маладых супрацоўнікаў калектыву – Івана Сяргеевіча Буйчонка, Ігара Фёдаравіча Сідарава і Аляксандра Станіслававіча Більдзюгі. Узнагароды выратавальнікам уручыў начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Мечыслававіч Федуковіч. У час свайго выступлення ён павіншаваў усіх супрацоўнікаў калектыву з прафесійным святам, падзякаваў ім за няпростую, добрасумленную службу ў аддзеле і пажадаў кожнаму ўсяго самага найлепшага. У рамках урачыстага мерапрыемства маладыя выратавальнікі ўступілі ў рады самай масавай маладзёжнай арганізацыі. Першы сакратар раённага камітэта БРСМ Юлія Леанідаўна Протас уручыла новым прадстаўнікам маладзёжнага саюза членскія білеты і значкі.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ