predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

"Школа бяспекі-2017"

28 февраля 2017

"Школа бяспекі-2017"

У лютым на базе раённага Цэнтра дзяцей і моладзі прайшоў конкурс "Школа бяспекі-2017". Удзел у ім прынялі 15 вучняў са школ гарадскога пасёлка, Германавіцкай і Лужкаўскай СШ, Станіславоўскай, Зоркаўскай і Радзюкоўскай БШ, вызначыўшы тых, хто лепш за ўсіх ведае правілы бяспекі жыццядзейнасці чалавека.

У лютым на базе раённага Цэнтра дзяцей і моладзі прайшоў конкурс "Школа бяспекі-2017". Удзел у ім прынялі 15 вучняў са школ гарадскога пасёлка, Германавіцкай і Лужкаўскай СШ, Станіславоўскай, Зоркаўскай і Радзюкоўскай БШ, вызначыўшы тых, хто лепш за ўсіх ведае правілы бяспекі жыццядзейнасці чалавека.

Першым выпрабаваннем стала тэсціраванне, дзе трэба было адказаць на 50 пытанняў. Падчас выступлення ўдзельнікаў у конкурсе "Я раскажу вам…" журы ацэньвала не толькі змястоўнасць, але артыстычнасць, форму падачы матэрыялу. Дзеці ўзгадвалі асноўныя правілы бяспекі, якія дазволяць пазбегнуць бяды, а таксама парадак дзеянняў пры разнастайных надзвычайных сітуацыях.

У выніку ва ўзроставай групе 1-4 класаў трэцяе месца падзялілі Дар'я Раманоўская (Шаркаўшчынская СШ №1) і Яўген Пезік (Лужкаўская СШ), другое месца ў Дар'і Ганебнай (Германавіцкая СШ), першай стала Лізавета Странчэўская (Шаркаўшчынская СШ №2).

Сярод вучняў 5-7 класаў найбольшую колькасць балаў набрала Вікторыя Іванова (Шаркаўшчынская СШ №1), другое месца заняла Алена Дубач (Станіславоўская БШ), трэцяе — Іван Хаданёнак (Шаркаўшчынская СШ №2).

Ва ўзроставай групе 8-11 класаў першае месца з мінімальным адрывам у адзін бал заняў Аляксей Максімовіч (Лужкаўская СШ), другое месца ў Віталія Рачыцкага (Шаркаўшчынская СШ №1), трэцяе — у Рыгора Скурата (Шаркаўшчынская СШ №1).

Павіншаваў удзельнікаў з перамогай інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Шаркаўшчынскага РАНС Дзмітрый Катовіч.

Андрэй БУРЭЦ