predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Сярэдняя школа № 1 г.п. Шаркаўшчына перамагла ў конкурсе «Хачу вучыцца ў STEM-класе!»

17 января 2019

Сярэдняя школа № 1 г.п. Шаркаўшчына перамагла ў конкурсе «Хачу вучыцца ў STEM-класе!»

Асацыяцыя “Адукацыя для будучыні” назвала прызёраў і пераможцаў конкурсу “Хачу вучыцца ў STEM -класе” – гэта 10 беларускіх школ, у якіх ужо ў 2019 годзе будуць адчынены STEM-цэнтры.

Асацыяцыя “Адукацыя для будучыні” назвала прызёраў і пераможцаў конкурсу “Хачу вучыцца ў STEM -класе” – гэта 10 беларускіх школ, у якіх ужо ў 2019 годзе будуць адчынены STEM-цэнтры. У ліку пераможцаў рэспубліканскага конкурсу – установа адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. п. Шаркаўшчына”, якая заваявала 3-е месца і ўвайшла ў тройку прызёраў конкурснай праграмы. У якасці ўзнагароды школа бясплатна атрымае ўсё неабходнае абсталяванне для адкрыцця ўласнага STEM-класа.

-У новым класе дапытлівыя і таленавітыя дзеці змогуць адкрываць для сябе займальны свет праграміравання, робататэхнікі, вучыцца 3D-мадэліраванню і іншым навыкам, без якіх у хуткім часе будзе складана ўявіць жыццё сучаснага грамадства, - адзначыла каардынатар праекта, настаўніца інфарматыкі Ірэна Іванаўна Тарнёнак. Асацыяцыяй “Адукацыя для будучыні” пры садзейнічанні вядучых беларускіх ІТ-кампаній будзе адчынены STEM-цэнтр. Згодна з умовамі конкурсу неабходнае абсталяванне на суму да 20 тысяч беларускіх рублёў будзе закуплена для школы. Абазначаная грашовая сума ўключае ў сябе і курсы павышэння кваліфікацыі для педагогаў, якія будуць працаваць у STEM-цэнтры, а таксама правядзенне канферэнцыі для дзяцей і педагогаў па папулярызацыі дзейнасці новага класа.

Разам са сваімі калегамі настаўнікам фізікі Барысам Серафімавічам Лонскім і настаўніцай матэматыкі Людмілай Львоўнай Шаблоўскай Ірэна Іванаўна Тарнёнак шмат зрабіла для таго, каб работа творчага калектыву шаркаўшчынскіх педагогаў не засталася незаўважанай на рэспубліканскім узроўні. І гэта пры тым, што толькі на першы этап конкурснай праграмы было пададзена 250 заяў ад удзельнікаў.

Віншуем вучняў і педагогаў ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п.Шаркаўшчына” з заслужанай перамогай!

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.