predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Смачна, з цудоўным густам і асаблівым каларытам 7 жніўня ў аграгарадку Германавічы прайшоў “Бульбяны фэст”

8 августа 2022

Смачна, з цудоўным густам і асаблівым каларытам 7 жніўня ў аграгарадку Германавічы прайшоў “Бульбяны фэст”

Праграма свята была вельмі насычаная: -майстар-клас па прыгатаванні дранікаў на калодзе (сарганізавала старшыня Германавіцкага сельсавета Якімовіч Мая Яўгеньеўна); - музычна-забаўляльная праграма “Бульбяныя выкрунтасы” для шматлікіх гледачоў ладзілі работнікі культуры Шаркаўшчынскага раёна;

Праграма свята была вельмі насычаная:

-майстар-клас па прыгатаванні дранікаў на калодзе (сарганізавала старшыня Германавіцкага сельсавета Якімовіч Мая Яўгеньеўна);

- музычна-забаўляльная праграма “Бульбяныя выкрунтасы” для шматлікіх гледачоў ладзілі работнікі культуры Шаркаўшчынскага раёна;

- працавала адкрытая дыялогавая пляцоўка “Захаванне мясцовых традыцый як брэнд аграгарадка Германавічы” пад кіраўніцтвам бібліятэкара Германавіцкай бібліятэкі Таццяны Генадзьеўны Хоміч;

- усе госці свята змаглі пачаставацца поліўкай з грыбамі і дранікамі, прадэгуставаць шматлікія бульбяныя стравы, якія прадставіў Вялікасельскі сельскі клуб;

- дзяцей чакалі батуты і поп-корн;

- усе жадаючыя маглі набыць сувеніры на памяць, а таксама прыняць удзел у дыскатэцы.

Цікава падчас свята прайшоў і конкурс “Бульба-шоу”, дзе ўсе ўдзельнікі паказалі свае таленты і сапраўдную любоў да нашага “другога хлеба”. Брэнд года “За арыгінальную страву з бульбы” атрымаў Вялікасельскі сельскі клуб, брэнд-лідэр “За непаўторны смак” прысвоены УК “Мастацка-этнаграфічны музей імя Я.Драздовіча”, у Германавіцкага цэнтра культуры і народных традыцый – брэнд №1 “За бульбяны густ”, брэнд-экстра “За асаблівы бульбяны водар” – у жыхара аг.Вялікае Сяло Крыўко Барыса Мікалаевіча, ён жа раздзяліў з Дзіль Марыяй Станіславаўнай прыз глядацкіх сімпатый.