predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Сорак год працы ў фінансавым аддзеле райвыканкама

17 августа 2015

Сорак год працы ў фінансавым аддзеле райвыканкама

Сорак год працы ў фінансавым аддзеле Шаркаўшчынскага райвыканкама засталося за плячамі Валянціны Аляксееўны Лось. Васемнаццацігадовай дзяўчынай пасля заканчэння Мінскага фінансава-эканамічнага тэхнікума прыехала яна ў наш раён. 

 

Сорак год працы ў фінансавым аддзеле Шаркаўшчынскага райвыканкама засталося за плячамі Валянціны Аляксееўны Лось. Васемнаццацігадовай дзяўчынай пасля заканчэння Мінскага фінансава-эканамічнага тэхнікума прыехала яна ў наш раён. 

— Яшчэ падчас праходжання практыкі на сваёй малой радзіме ў Светлагорску мне вельмі даспадобы прыйшлося выкананне абавязкаў фінансавага інспектара, — успамінае Валянціна Аляксееўна. — Вось таму і папрасіла ў кіраўніцтва фінансавага ўпраўлення Віцебскага аблвыканкама даручыць мне гэту працу, якую і вяла ў Шаркаўшчынскім райфінаддзеле з 1975 па 1978 гады. Затым непрацяглы час з’яўлялася старшым эканамістам па бюджэце, потым дванаццаць год — начальнікам бюджэтнай інспекцыі. А з 1990 года да цяперашняга часу чвэрць стагоддзя ўзначальвала фінансавы аддзел раённага выканаўчага камітэта. Складана было працаваць ва ўсе часы, але асабліва ў 1970-1980-я гады. У той перыяд не было шматфункцыянальных тэхнічных сродкаў, якімі нашы спецыялісты карыстаюцца ў рабоце сёння. Справаздачы мы складалі на паперы ўручную, спачатку чарцілі вялізныя табліцы. Працаваць прыходзілася ў святочныя і выхадныя дні, каб своечасова і якасна выканаць сваю работу. Калектыў спецыялістаў райфінаддзела як і ў той час, так і цяпер вылучаецца сярод іншых высокай адказнасцю за даручаную справу. З самага пачатку работы ў Шаркаўшчыне я працавала разам з эканамістам Марыяй Паісьеўнай Кажурой, дваццаць пяць год з Ірынай Іванаўнай Савіцкай — намеснікам начальніка фінаддзела. Астатнія спецыялісты, з якімі мы ўпэўнена выконвалі свой фронт работы, працавалі разам са мной у адным калектыве крыху больш дзесяці год. З вышыні пражытых гадоў я ніколі не пашкадавала, што ў юнацтве раз і назаўсёды абрала для сябе такую складаную, але і вельмі патрэбную для грамадства прафесію. За чатыры дзесяцігоддзі працы штодзень сустракалася з людзьмі, якім патрэбна было дапамагчы вырашыць фінансавыя пытанні рознага маштабу. І як бы складана ні было знайсці шляхі выхаду з некаторых праблем, заўсёды ўдавалася гэта зрабіць. Для сябе я лічу, што з кожным можна знайсці агульную мову, трэба толькі сябе паставіць на яго месца і ўсвядоміць, што чалавека клапоціць і турбуе. 

Шмат добрых слоў давялося пачуць у адрас Валянціны Аляксееўны і ад яе калег. Усе спецыялісты фінансавага аддзела характарызуюць свайго, цяпер ужо былога начальніка, як выдатнага, вопытнага кіраўніка і мудрага дарадцу, прафесіяналізм і добразычлівасць якога заўсёды дапамагалі спраўляцца з цяжкасцямі і ў фінансава-гаспадарчай дзейнасці аддзела, і ў вырашэнні асабістых пытанняў работнікаў. 

Сяргей РАЙЧОНАК