Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
18 сентября 2014
17 верасня прайшла справаздачна-выбарчая канферэнцыя раённага аддзялення РГА “Белая Русь”. У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы РГА “Белая Русь” Таццяна Аляксандраўна Шэндзік, намеснік старшыін Віцебскай абласной арганізацыі РГА “Белая Русь” Вольга Іванаўна Часнакова.
17 верасня прайшла справаздачна-выбарчая канферэнцыя раённага аддзялення РГА “Белая Русь”. У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы РГА “Белая Русь” Таццяна Аляксандраўна Шэндзік, намеснік старшыін Віцебскай абласной арганізацыі РГА “Белая Русь” Вольга Іванаўна Часнакова. Згодна з парадкам дня перад прысутнымі выступіла са справаздачай пра работу Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” яе старшыня Валянціна Іванаўна Лемяшэўская. Дэлегаты канферэнцыі выбралі новы савет, кантрольна-рэвізійную камісію і новага старшыню раённай арганізацыі, ім стала намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Марына Пратасьеўна Фёдарава. Госці Т. А. Шэндзік і В.І. Часнакова падрабязна расказалі ў сваіх выступленнях пра дзейнасць “Белай Русі”, асноўнымі мэтамі якой з’яўляецца кансалідацыя і дабрабыт беларускага народа. Яны заклікалі шаркаўчан, якія знаходзяцца ў шэрагах грамадскай арганізацыі, актыўна прапагандаваць сваю дзейнасць, каб людзі ведалі пра “Белую Русь”, шукаць новыя метады работы і прапаноўваць арыгінальныя ідэі, грунтуючыся на асаблівасцях Шаркаўшчынскага раёна. Падводзячы вынікі канферэнцыі, Ю.А. Васілеўскі адзначыў важную ролю ў жыцці раёна РГА “Белая Русь”, падзякаваў В.І. Лемяшэўскай, якая стаяла ля вытокаў стварэння раённага аддзялення, за сумленную работу, павіншаваў М.П. Фёдараву з абраннем на пасаду старшыні і пажадаў ёй поспехаў.
Андрэй БУРЭЦ