predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Справаздачна-выбарчая канферэнцыя раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму

18 апреля 2019

Справаздачна-выбарчая канферэнцыя раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму

У глядзельнай зале РЦК прайшла справаздачна-выбарчая канферэнцыя раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Стома, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Малюгін, галоўны спецыяліст райвыканкама Наталля Арэшкава і старшыня абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Алена Сабірава. Старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Аксана Сініца зачытала справаздачу аб дзейнасці арганізацыі за перыяд з 10 кастрычніка 2014 года па 15 красавіка 2019 года. Па гэтым пытанні яе дапоўнілі старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Вера Мілянцей, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Баярэвіч. Аб рабоце рэвізійнай камісіі за справаздачны перыяд прысутным паведаміла яе старшыня Марына Чапулёнак.

Работа раённай прафасаюзнай арганізацыі работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму была прызнана здавальняючай.

Наступным пытаннем павесткі канферэнцыі стала выбранне старшыні раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў устаноў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. Была прапанавана кандыдатура інспектара па кадрах раённага Цэнтра культуры Святланы Райчонак. Шляхам адкрытага галасавання прапанаваная кандыдатура была падтрымана і Святлана Райчонак стала лідарам раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў устаноў культуры, інфармацыі, спорту і турызму на перыяд з 2019 па 2024 гады.

Плёну ў працы на пасадзе прафсаюзнага лідара Святлане пажадалі Людміла Стома, Ігар Малюгін і Алена Сабірава.

У завяршэнні канферэнцыі старшыня абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Алена Сабірава выказала словы падзякі Аксане Сініцы за плённую працу на карысць інтарэсаў работнікаў, па абароне іх правоў, маральнай і матэрыяльнай падтрымцы членаў прафсаюзнай арганізацыі.

Сяргей РАЙЧОНАК.