predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Справаздачна-выбарная канферэнцыя работнікаў культуры

16 октября 2014

Справаздачна-выбарная канферэнцыя работнікаў культуры

Напярэдадні Дня работнікаў культуры ў Шаркаўшчыне прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя прафсаюза работнікаў культуры. На ўліку ў арганізацыі 211 чалавек, усе яны з’яўляюцца членамі прафсаюза. Узначальвае грамадскую арганізацыю Аксана Паўлаўна Сініца.

Напярэдадні Дня работнікаў культуры ў Шаркаўшчыне прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя прафсаюза работнікаў культуры. На ўліку ў арганізацыі 211 чалавек, усе яны з’яўляюцца членамі прафсаюза. Узначальвае грамадскую арганізацыю Аксана Паўлаўна Сініца.
У рабоце справаздачна-выбарнай канферэнцыі прынялі ўдзел: старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры А. А. Сабірава, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Л. У. Стома, 26 дэлегатаў ад чатырох прафсаюзных груп, якія адносяцца да прафсаюза работнікаў культуры.
З дакладам аб праведзенай рабоце за аналізуемы перыяд выступіла старшыня прафкама А. П. Сініца, справаздачу аб дзейнасці рэвізійнай камісіі зрабіла Т. Э. Паляк. У абмеркаванні даклада прынялі ўдзел В. А. Баярэвіч, Л. У. Стома.
Шляхам адкрытага галасавання старшынёй райкама прафсаюза работнікаў культуры зноў абрана А. П. Сініца. У прафсаюзны камітэт увайшлі В. Баярэвіч, П. Чарняўская, Н. Смулькевіч, І. Кожух, С. Райчонак.
У рэвізійную камісію выбраны Т. Паляк, М. Чапулёнак, Г. Узлоўская. З прыемнай місіяй выступіла Алена Аляксандраўна Сабірава. Яна выказала падзяку за актыўную работу прафсаюзнай арганізацыі, затым узнагародзіла граматамі Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры актывістаў прафсаюзнага руху А. П. Сініцу, К. М. Сосна, П. А. Чарняўскую, В. А. Баярэвіч.

Кацярына СОСНА.