Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
13 апреля 2015
У справаздачна-выбарным сходзе Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі інвалідаў па зроку прынялі ўдзел старшыня абласной арганізацыі ГА «БелТІЗ» Канстанцін Канстанцінавіч Ламчаноўскі, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вера Барысаўна Жук, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Шаркаўшчынскага раёна Iна Вячаславаўна Прыстаўка. Канстанцін Канстанцінавіч падрабязна і цікава расказаў пра дзейнасць Віцебскага ГА «БелТІЗ». Галоўнай думкай яго выступлення стала тое, што ў людзей з абмежаванымі магчымасцямі не павінна быць абмежаванняў у грамадстве. Трэба, каб яны маглі праявіць сябе ў працы, спорце, творчасці. Іна Вячаславаўна Прыстаўка выступіла з расказам пра дзейнасць ТЦСАН і аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў, пажадала прысутным здароўя, добрага настрою і аптымізму. Вера Барысаўна Жук змястоўна рассказала пра праграму “Папярэджання інваліднасці і рэабілітацыя інвалідаў”, прывяла прыклады праведзенай райвыканкамам працы па вырашэнні пытанняў сацыяльна-працоўнай, медыцынскай рэабілітацыі інвалідаў па зроку, абароны іх правоў і законных інтарэсаў у дзяржаўных, гаспадарчых арганізацыях. Яна запрасіла звяртацца пры неабходнасці па дапамогу. 3 дакладам аб рабоце раённай арганізацыі інвалідаў па зроку выступіла яе старшыня Надзея Іванаўна Іванова. Яна адзначыла, што сваю дзейнасць праўленне пярвічнай арганізацыі цесна звязвае з планамі работы абласной арганізацыі, упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, ТЦСАН. Асноўнымі накірункамі дзейнасці з’яўляецца наведванне інвалідаў па зроку дома з мэтай выяўлення іх праблем і аказання сацыяльнай дапамогі, забеспячэнне сродкамі рэабілітацыі, прыцягненне да ўдзелу ў культурна масавых мерапрыемствах, распаўсюджванне інфармацыі пра дзейнасць арганізацыі, аказанне дапамогі ў забеспячэнні інвалідаў па зроку неабходнай гуманітарнай дапамогай. Рэгулярна праводзяцца сумесныя культурна-масавыя, інфармацыйныя, аздараўленчыя мерапрыемствы. Паспяхова асвойваецца праграма “Джоз”, дзякуючы якой 7 інвалідаў па зроку атрымалі першапачатковыя навыкі працы на камп’ютэры. У ТЦСАН з 2010 па 2015 гуманітарную дапамогу атрымалі 42 інваліды па зроку. Праводзіцца тлумачальная праца па пытаннях праходжання рэабілітацыі ў аддзяленні інвалідаў па зроку Віцебскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў. Многія шаркаўчане ўжо неаднаразова праходзілі там курс рэабілітацыі. Надзея Іванаўна падзякавала абласной арганізацыі ГА «БелТІЗ» за аказаную дапамогу ў перадачы камп’ютэра інваліду 1 групы Уладзіміру Савіцкаму. Удзельнікі сходу прапанавалі лічыць праведзеную за справаздачны перыяд работу здавальняючай, затым шляхам галасавання пераабралі старшынёй раённай арганізацыі ГА “БелТІЗ” Надзею Іванаўну Іванову, а таксама абралі праўленне арганізацыі.
Сяргей ВЫСОЦКІ