predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Справаздачны сход раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз афіцэраў"

1 марта 2016

Справаздачны сход раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз афіцэраў"

У Дзень абаронцаў Айчыны, у актавай зале раённага аддзела ўнутраных спраў адбыўся чарговы сход Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз афіцэраў". У час сустрэчы былі падведзены вынікі работы за мінулы год і намечаны перспектывы далейшага развіцця арганізацыі, быў абраны яе новы старшыня, а таксама ва ўрачыстай абстаноўцы некаторыя афіцэры ўступілі ў рады гэтага грамадскага аб'яднання.

У Дзень абаронцаў Айчыны, у актавай зале раённага аддзела ўнутраных спраў адбыўся чарговы сход Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз афіцэраў". У час сустрэчы былі падведзены вынікі работы за мінулы год і намечаны перспектывы далейшага развіцця арганізацыі, быў абраны яе новы старшыня, а таксама ва ўрачыстай абстаноўцы некаторыя афіцэры ўступілі ў рады гэтага грамадскага аб'яднання. Па стане на сённяшні дзень, у склад раённай арганізацыі "Беларускі саюз афіцэраў" уваходзяць 65 чалавек: гэта як дзеючыя афіцэры і прапаршчыкі Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і іншых сілавых структур, так і тыя, хто зараз знаходзіцца ў адстаўцы. У рабоце схода прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Серафімавіч Шпец і намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Юрый Анатольевіч Васілеўскі. У час сваіх выступленняў яны адзначылі, што ў наш час, калі ўсё менш побач з намі знаходзіцца ветэранаў і відавочцаў Вялікай Айчыннай вайны, на ўсіх удзельнікаў Беларускага саюза афіцэраў, як і на воінаў-інтэрнацыяналістаў, ускладаюцца вялікія надзеі па ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі. І сёння гэта грамадскае аб'яднанне прымае актыўны ўдзел у жыцці краіны і нашага рэгіёну. Па ініцыятыве раённай арганізацыі "БСА" працягваецца збор сродкаў на устанаўленне ў нашым гарадскім пасёлку помніка Герою Савецкага Саюза Раману Сцяпанавічу Кудрыну, стагоддзе з дня нараджэння якога будзе адзначацца ў гэтым годзе.

Прадстаўнікі раённай улады падзякавалі за добрасумленнае выкананне сваіх абавязкаў былому старшыні арганізацыі Андрэю Вітольдавічу Дубовіку і павіншавалі з абраннем на гэту адказную пасаду яе новага кіраўніка Валерыя Інакенцьевіча Ана, падпалкоўніка ў адстаўцы, былога ваеннага камісара Шаркаўшчынскага райваенкамата. Разам з ім узначальваць калектыў раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз афіцэраў" будуць яго намеснік Раман Антонавіч Більдзюга і казначэй Сяргей Іванавіч Шошын.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ