Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
10 февраля 2022
Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў ветэраны афганскай вайны наведалі шэраг навучальных устаноў Шаркаўшчынскага раёна, каб у сумеснай гутарцы расказаць хлопчыкам і дзяўчынкам пра гады службы пад спякотным небам гэтай паўднёвай краіны.

У Станіславоўскай базавай школе таксама прайшло тэматычнае мерапрыемства пад назвай “Дарогамі афганскай вайны”. Да вучняў завітаў старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Васілій Протас.
Вучні, затаіўшы дыханне, уважліва слухалі расказ Васілія Савіча пра службу ў далёкай краіне. Ім вельмі цікава было даведацца пра тое, як нашы землякі змагаліся з ворагам, як мужна вытрымалі ваенныя выпрабаванні на чужыне і вярнуліся дадому.
— Воіны-інтэрнацыяналісты, і я ў тым ліку, заўсёды з радасцю прымаем запрашэнні да ўдзелу ў сустрэчах з вучнямі школ, з наведвальнікамі бібліятэк, дамоў культуры, — сказаў Васілій Савіч. — Самі з’яўляемся ініцыятарамі правядзення падобных мерапрыемстваў. Наша задача як відавочцаў і ўдзельнікаў тых крывавых падзей данесці да маладога пакалення праўду, каб юнакі і дзяўчаты — будучае нашай краіны — раслі сапраўднымі патрыётамі Беларусі.
На развітанне вучні падарылі Васілію Савічу кветкі і памятны сувенір.
Сяргей РАЙЧОНАК.