predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Старшыня райвыканкама Дзмітрый Ламака сустрэўся з механізатарамі ААТ «Даватарскі»

20 июля 2020

Старшыня райвыканкама Дзмітрый Ламака сустрэўся з механізатарамі ААТ «Даватарскі»

Зладжана і хуткімі тэмпамі сёлета ідзе корманарыхтоўка ў сельгаспрадпрыемствах.

Зладжана і хуткімі тэмпамі сёлета ідзе корманарыхтоўка ў сельгаспрадпрыемствах. Пра гэта гавораць і лічбы. Сенажу нарыхтавана 82244 тоны, сена — 7268 тон. У сярэднім на адну ўмоўную галаву жывёлы маецца 13,6 цэнтнера кармавых адзінак, а гэта на дзве кармавыя адзінкі больш, чым у мінулым годзе.

Не выключэннем з’яўляецца і ААТ “Даватарскі”. У гаспадарцы ўжо нарыхтавалі 1071 тону сена і 13528 тон сенажу. 18 ліпеня тэхніка сельгаспрадпрыемства была сканцэнтравана ва ўрочышчы Вілы за вёскай Алашкі. На 80-гектарным полі працавалі касілкі. Трактар з граблямі зграбаў у валкі скошаную канюшыну. Здрабненнем займаліся два комплексы КВК-800. “Зялёнку” адвозілі чатыры адзінкі тэхнікі ў сянажную траншэю на комплекс “Жукоўшчына”.

Даведацца, як ідуць работы, у поле да механізатараў прыехалі старшыня райвыканкама Дзмітрый Ламака і яго першы намеснік Сяргей Струй. У кіраўніцтва раёна заўсёды ў полі зроку ход сельскагаспадарчых работ. Мясцовая ўлада зацікаўлена тым, з якімі праблемамі сутыкаюцца аграрыі, якія пытанні хвалююць вяскоўцаў. Таму і ўвесь цыкл сельскагаспадарчых работ, ад пасяўной кампаніі і да жніва, у раёне праходзіць зладжана, эфектыўна і ў аптымальныя тэрміны.

Сяргей РАЙЧОНАК.