predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Старшыня райвыканкама Мікалай Баговіч правеў сустрэчу 
з калектывам кансервавага завода

22 июня 2015

Старшыня райвыканкама Мікалай Баговіч правеў сустрэчу з калектывам кансервавага завода

18 чэрвеня ў межах адзінага дня інфармавання насельніцтва старшыня райвыканкама М. І. Баговіч правёў сустрэчу з працоўным калектывам філіяла “Шаркаўшчынскі кансервавы завод” УП “Полацкая ўніверсальная база”. Асноўнай тэмай гутаркі стала сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе. У актавай зале прадпрыемства сабраліся рабочыя, спецыялісты і адміністрацыя завода.

Мікалай Ірынархавіч паведаміў прысутным патрабаванні і даручэнні Прэзідэнта краіны А. Г. Лукашэнкі, дадзеныя ім у час штогадовага Паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, якія закранаюць стабільнае функцыянаванне сферы эканомікі. 

У сваю чаргу, старшыня райвыканкама даручыў кіраўніцтву завода больш прадметна працаваць над пашырэннем асартыменту выпускаемай прадукцыі, павышэннем яе якасці, пошукам далейшых шляхоў рэалізацыі не толькі ў раёне і вобласці, але і за межамі рэгіёну.

Мікалай Ірынархавіч, карыстаючыся магчымасцю, запрасіў прысутных на штогадовае раённае свята “Прыдзісненскія крыніцы”, якое адбудзецца 28 чэрвеня ў гарпасёлку. Гэта дадатковая магчымасць для прадпрыемства прапанаваць насельніцтву сваю прадукцыю падчас працы гандлёвых радоў.

Сяргей РАЙЧОНАК