predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Іван Вазміцель узнагародзіў перадавікоў жніва з КУВСП імя Маркава

26 августа 2020

Старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Іван Вазміцель узнагародзіў перадавікоў жніва з КУВСП імя Маркава

Вясковыя хлебаробы самааддана і шчыра працуюць на жніве.

Вясковыя хлебаробы самааддана і шчыра працуюць на жніве. Кожны з іх клапоціцца пра тое, каб як мага хутчэй сабраць вырашчаны ўраджай, каб не было страчана ніводнае зернейка. Пра гэта ж дбаюць і працаўнікі хлебнай нівы КУВСП імя Маркава.

Павіншаваць з працоўнымі поспехамі работнікаў сельскагаспадарчай вытворчасці ў пачатку тыдня прыехаў старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Іван Вазміцель. Іван Канстанцінавіч сустрэўся са спецыялістамі, старшынёй прафкама гаспадаркі, пагутарыў з механізатарамі і камбайнерамі сельгаспрадпрыемства, даведаўся пра ход жніва, пра праблемы, якія хвалююць вяскоўцаў.

На тэрыторыі механічных майстэрань, пакуль тэхніка рыхтавалася да выезду ў поле, Іван Вазміцель узнагародзіў перадавікоў сёлетняга жніва. У КУВСП імя Маркава імі сталі камбайнер Станіслаў Странчэўскі, які па стане на 25 жніўня на камбайне КЗС-1218 намалаціў 992 тоны зерня і вадзіцель грузавога аўтамабіля МАЗ-555 Мікалай Протас. Мікалай Сямёнавіч на гэтую ж дату перавёз ад камбайнаў 804 тоны зерня. Старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў выказаў словы ўдзячнасці за шчырую, карпатлівую працу, уручыў перадавікам Падзякі прэзідыума Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, а таксама грашовыя прэміі.

У КУВСП імя Маркава па стане на 25 жніўня было абмалочана 1609 гектараў зерневых і зернебабовых культур, што складае 92,3 працэнты да задання. У хуткім часе мясцовыя аграрыі адзначаць дажынкі, убраўшы апошнія палоскі зерневых культур.

Сяргей РАЙЧОНАК.