Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
23 октября 2013
У вёсцы Беляі Радзюкоўскага сельскага Савета пражывае Яўгенія Рафаілаўна Грыцкевіч. 16 кастрычніка жанчына адзначыла стогадовы юбілей.
У вёсцы Беляі Радзюкоўскага сельскага Савета пражывае Яўгенія Рафаілаўна Грыцкевіч. 16 кастрычніка жанчына адзначыла стогадовы юбілей. Да такой знамянальнай даты загадзя быў падрыхтаваны візіт старшыні Радзюкоўскага сельвыканкама Марыі Усцінаўны Пачкоўскай, старшыні прафсаюзнага камітэта КУВСП імя Маркава Алены Мілецьеўны Білюк. Яны адрасавалі стогадовай юбілярцы шмат цёплых слоў, прыпаднеслі каштоўныя падарункі і кветкі. А старшы інспектар групы па грамадзянству і міграцыі Шаркаўшчынскага РАУС Таццяна Гардзееўна Марозава ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыла Яўгеніі Рафаілаўне асноўны дакумент — пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. У цесным сямейным крузе стогадовая юбілярка прымала віншаванні ад сына Івана Канстанцінавіча, дачкі Леаніды Канстанцінаўны і іх сем’яў, а таксама ад шматлікіх родных і блізкіх людзей, якія сабраліся разам у той святочны дзень. Мастацкі кіраўнік Радзюкоўскага СДК Алена Віктараўна Маісеева прыпаднесла музычны падарунак, выканаўшы песню пад баян. І хоць стан здароўя Яўгеніі Рафаілаўны не вельмі трывалы — узрост нагадвае аб сабе, але ж вочы жанчыны іскрыліся шчасцем, а на пакрытым маршчынкамі твары з’зяла цёплая ўсмешка.
Сяргей РАЙЧОНАК.