Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
28 января 2016
26 студзеня ў рамках рэалізацыі праекта "Павышэнне патэнцыялу мясцовых таварыстваў ва ўстанаўленні кіравання воднымі рэсурсамі з мэтай захавання балота "Ельня" дзяржаўную ўстанову адукацыі "Германавіцкая сярэдняя школа" наведалі аўтары праекта і прадстаўнікі Праграммы развіцця ААН Аляксей Генадзьевіч Арцюшэўскі і Мікалай Данілавіч Чэркас.
26 студзеня ў рамках рэалізацыі праекта "Павышэнне патэнцыялу мясцовых таварыстваў ва ўстанаўленні кіравання воднымі рэсурсамі з мэтай захавання балота "Ельня" дзяржаўную ўстанову адукацыі "Германавіцкая сярэдняя школа" наведалі аўтары праекта і прадстаўнікі Праграммы развіцця ААН Аляксей Генадзьевіч Арцюшэўскі і Мікалай Данілавіч Чэркас. Для будучага экалагічнага цэнтра ў школу была прывезена новая сучасная аргтэхніка: мультымедыйны праэктар, ноутбук, тэлевізар, фотаапарат і мультыфункцыянальнае друкарскае устройства. Фінансавую падтрымку праекта аказвае вытворчае унітарнае прадпрыемства "Кока-Кола Бевриджиз Белоруссия». У час сустрэчы госці прадставілі свой праект, які будзе адаптаваны пад навучальныя і выхаваўчыя школьныя праграмы і ўвасоблены ў жыццё з дапамогай вучняў і настаўнікаў Германавіцкай сярэдняй школы. Асаблівая ўвага аўтараў праекта звернута на вывучэнне і даследаванне водных рэсурсаў: беражлівае расходаванне вады, яе ачышчэнне, правядзенне маніторынгу якасці вады ў балоце "Ельня" – адным з самых вялікіх у Еўропе верхавых балотаў. Для размяшчэння будучага экацэнтра ў Германавіцкай сярэдняй школе выдзелена прасторнае памяшканне, у якім спачатку будуць праведзены рамонтныя работы.
У час сустрэчы за круглым сталом усе этапы далейшага супрацоўніцтва з прадстаўнікамі Праграмы развіцця ААН абмеркавалі намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Юрый Анатольевіч Васілеўскі, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Мікалай Мікалаевіч Рубацкі, дырэктар ДУА "Германавіцкая сярэдняя школа" Людміла Георгіеўна Маркевіч і настаўніца біялогіі і геаграфіі, кіраўнік школьнага экалагічнага клуба "Юныя захавальнікі Ельні" Марына Аляксандраўна Фёдарава. Плануецца, што новы экалагічны цэнтр на тэрыторыі нашага раёна з'явіцца ў наступным навучальным годзе, на рэалізацыю праекта запланавана фінансаванне ў памеры каля 50 тысяч долараў. Адна з асноўных яго мэтаў –
прыцягненне шырокіх колаў насельніцтва (жыхароў нашага і іншых рэгіёнаў, навучэнцаў суседніх школ, бацькоў тых дзяцей, якія будуць займацца ў экацэнтры) да глабальных экалагічных праблем, у тым ліку да захавання рэспубліканскага ландшафтнага заказніка "Ельня" – унікальнага аб'екту запаведнага фонду Беларусі і Еўропы.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ