Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
13 июля 2016
Члены раённага Савета ветэранаў і раённай арганізацыі ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" актыўна ўключыліся ў палітычную кампанію па падрыхтоўцы да выбараў 2016 года.
Члены раённага Савета ветэранаў і раённай арганізацыі ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" актыўна ўключыліся ў палітычную кампанію па падрыхтоўцы да выбараў 2016 года. Так, 8 ліпеня ў вялікай зале райвыканкама падчас работы сумеснага Пленума раённай ветэранскай арганізацыі і раённага камітэта грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" былі вылучаны кандыдаты ў склад участковых выбарчых камісій па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У рабоце Пленума прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Ю.А.Васілеўскі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Л.У.Стома, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама В.В.Клімза, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама В.Б.Жук, а таксама прадстаўнікі УКП ЖКГ, цэнтральнай раённай бальніцы, ТЦСАН і Цэнтра банкаўскіх паслуг ААТ "АСБ Беларусбанк", якія выступілі перад удзельнікамі Пленума.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ