Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
26 июня 2015
Калектыў супрацоўнікаў рэдакцыі раённай газеты “Кліч Радзімы” правёў чарговую акцыю “Дзень падпісчыка”, мэтамі якой з’яўляліся сустрэча з нашымі чытачамі, абмен думкамі пра напісанне тых або іншых артыкулаў на старонках газеты, а таксама прыцягненне ў рады сваіх падпісчыкаў новых людзей, якія па нейкіх прычынах раней не выпісвалі раёнку.

На паштовым аддзяленні ў гарадскім пасёлку было досыць людна. Большасць грамадзян прыходзілі не толькі аплаціць камунальныя і іншыя паслугі, але і знарок завіталі, каб паўдзельнічаць у нашай акцыі. Яно і зразумела, бо аформіўшы падпіску на “Кліч Радзімы” на месяц, два і больш, кожны атрымоўваў падарунак ад рэдакцыі.
Жадаючых прадоўжыць сваё сяброўства з раённым перыядычным выданнем аказалася нямала. Яшчэ больш радаваў той факт, што прыходзілі і тыя, хто ўпершыню вырашыў падпісацца на нашу газету, каб быць у курсе падзей і навін Шаркаўшчынскага раёна.
Хочацца пажадаць сябрам-падпісчыкам “Кліч Радзімы” заўсёды заставацца з намі, а мы, у сваю чаргу, у нашых публікацыях будзем выхоўваць, навучаць, натхняць на добрыя справы, даваць адказ на многія жыццёвыя пытанні.