predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Супрацоўнікі Шаркаўшчынскага РАНС правялі рэйды напярэдадні калядных і навагодніх свят

26 декабря 2017

Супрацоўнікі Шаркаўшчынскага РАНС правялі рэйды напярэдадні калядных і навагодніх свят

Напярэдадні калядных і навагодніх свят супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць вялікую прафілактычную работу па прадухіленню ўзнікнення пажараў у месцах масавага знаходжання людзей,а таксама ў жылым сектары.

Карэспандэнт раённай газеты з інспектарамі Шаркаўшчынскага РАНС Віктарам Кужалём і Дзмітрыем Катовічам у сумесным рэйдзе наведалі некаторыя аб’екты гарадскога пасёлка. Супрацоўнікаў РАНС цікавілі, у першую чаргу, установы, дзе будуць праходзіць дзіцячыя ранішнікі, таму выратавальнікі наведалі Шаркаўшчынскія сярэднія школы. У СШ № 1 у актавай зале, дзе праходзяць асноўныя мерапрыемствы, у вызначаных месцах знаходзяцца вогнетушыцелі. Стан іх спраўны. На стэндах размешчана патрэбная інфармацыя пра тое, як карыстацца сродкамі пажаратушэння, правілы супрацьпажарнай бяспекі. У сярэдняй школе № 2 навагоднія ранішнікі таксама праходзяць у актавай зале. Адміністрацыя навучальнай установы паклапацілася пра супрацьпажарную бяспеку. Тут у наяўнасці маецца патрэбная колькасць вогнетушыцеляў, аформленыя планы эвакуацыі на выпадак пажару. Наступным аб’ектам для праверкі стану супрацьпажарнай бяспекі стаў касцёл Узвышэння Святога Крыжа. 

Падчас агляду памяшканняў ніякіх заўваг з боку супрацоўнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях не ўзнікла. Аналагічныя рэйды будуць працягвацца і надалей, і ахопяць не толькі аб’екты з масавым знаходжаннем людзей у гарадскім пасёлку, але і ў раёне. 

Сяргей РАЙЧОНАК.