predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

11 декабря 2013

Сустрэча кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі

  У мерапрыемстве, якое штогод праходзіць у снежні ў нашым раёне, прынялі ўдзел таксама адказныя асобы, якія працуюць з моладдзю ў прадпрыемствах, арганізацыях і ўстановах.

  У мерапрыемстве, якое штогод праходзіць у снежні ў нашым раёне, прынялі ўдзел таксама адказныя асобы, якія працуюць з моладдзю ў прадпрыемствах, арганізацыях і ўстановах. Пачалася сустрэча з экскурсійнага наведвання аб’ектаў вытворчай і сацыяльна-культурнай сфер Шаркаўшчынскага раёна. Напачатку маладыя спецыялісты пабывалі ў фізкультурна-аздараўленчых цэнтрах ДБУ-26 і ПМК-68. Менавіта яны знаходзяцца на лідзіруючых пазіцыях па арганізацыі спартыўнай работы з моладдзю ў гарадскім пасёлку. Затым маладыя спецыялісты пабывалі на малочнатаварнай ферме Пашкі. Там прысутныя змаглі азнаёміцца з сучаснай камп’ютарнай тэхналогіяй даення кароў. Пасля шлях экскурсійнага наведвання спыніўся ў Доме ганчара аграгарадка Германавічы. Усім цікава было выслухаць аповед дырэктара ўстановы С. Л. Рымдзёнка аб працэсе вытворчасці гліняных вырабаў. Затым маладыя спецыялісты пабывалі ў Германавіцкім музеі культуры і быту і музеі Вялікай Айчыннай вайны мясцовай сярэдняй школы. Дырэктар музея культуры і быту Л. К. Навіцкая правяла цікавую і змястоўную экскурсію, расказала пра жыццё і побыт нашых продкаў, а таксама творчасць славутага земляка Язэпа Драздовіча. Нікога не пакінуў раўнадушным аповед настаўніцы гісторыі Германавіцкай СШ І. С. Пучынскай пра старонкі гісторыі партызанскага руху ў нашым краі і дзейнасць 1406 зенітна-артылерыйскага палка ў час вызвалення Германавіч ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Другая і асноўная частка мерапрыемства прайшла ў раённым Доме культуры. Адметна тое, што на сустрэчу з маладымі спецыялістамі прыбылі члены райвыканкама, кіраўніцтва працоўных калектываў, ветэраны працы. Напачатку гасцей прывітаў намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама І. А. Іваноў. Ён расказаў аб асноўных накірунках рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Шаркаўшчынскім раёне. Галоўны юрысконсульт райвыканкама Т. С. Шышко нагадала маладым спецыялістам пра іх правы і абавязкі, а таксама паведаміла аб ільготах і гарантыях, звязаных з працаўладкаваннем. Дырэктар філіяла РВУ “Шаркаўшчынарайгаз” Э. Э. Вялічка даў настаўленне маладым работнікам на працоўны шлях, які толькі пачынаецца, у вершаванай форме. Уражаннямі аб пачатку працы ў нашым раёне падзяліліся галоўны спецыяліст райсельгасхарчу па насенняводству і раслінаводству Людміла Валасюк, настаўніца Велікасельскай СШ-сада Анна Зайцава, урач ЦРБ Алена Зайцава. Ветэран працы І. А. Лазовік пажадаў прысутным аптымізму, бадзёрасці і ўпэўненасці ў сваіх сілах. Ён жа запаліў агеньчык свячы мудрасці на далейшы пладатворны працоўны шлях маладым спецыялістам. Пасля чаго кожны з іх даў клятву бездакорнай службе і працы на карысць грамадству. Вынікі сустрэчы падвёў намеснік старшыні райвыканкама М. Г. Ясюкевіч. Ён паведаміў, што на сённяшні дзень у калектывах раёна распачалі працоўную дзейнасць 42 маладыя спецыялісты. Міхаіл Генадзьевіч запэўніў, што кіраўніцтва раёна зробіць усё магчымае, каб маладыя людзі засталіся і надалей працаваць у раёне. Намеснік старшыні райвыканкама зазначыў, што ў нашым рэгіёне шмат зроблена для дабрабыту людзей, у тым ліку для моладзі. Бо менавіта ад пакалення маладых залежыць развіццё, росквіт і далейшая будучыня Шаркаўшчынскага раёна. Напрыканцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі і прысутныя запусцілі ў вышыню кітайскі ліхтарык — пасланне будучым спецыялістам нашай шаркаўшчынскай зямлі.

Сяргей РАЙЧОНАК