predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Сустрэча прадстаўнікоў улады з маладымі спецыялістамі

20 декабря 2014

Сустрэча прадстаўнікоў улады з маладымі спецыялістамі

17 снежня 2014 года адбылася сустрэча кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі працоўных калектываў гарадскога пасёлка і раёна. 

17 снежня 2014 года адбылася сустрэча кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі працоўных калектываў гарадскога пасёлка і раёна. Праграма мерапрыемства складалася з дзвюх частак. Пасля рэгістрацыі ўдзельнікаў у 9 гадзін на базе кафе “Сустрэча” прайшоў конкурс “PERFECTION”, які праводзіў намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ігар Афанасьевіч Іваноў. У сяброўскай атмасферы маладыя спецыялісты прадстаўлялі “візітную картку”: хтосьці проста расказваў пра сябе, хтосьці выконваў песню, чытаў вершы ці выкарыстоўваў іншую творчую форму. Пасля гэтага прайшоў абрад пасвячэння ў маладыя спецыялісты: кожны павінен быў надкусіць ад яблыка, які з’яўляецца сімвалам нашага раёна, і быў сімвалічна памазаны глінай з майстэрні Сяргея Рымдзёнка. Потым маладыя людзі паўдзельнічалі ў інтэлектуальнай гульні “Брэйн-рынг”. 9 каманд былі раздзелены на 3 групы і праводзілі паядынкі па кругавой сістэме. Потым наймацнейшыя каманды ў групах сустрэліся паміж сабою. Пераможцы атрымалі ганаровыя граматы і грашовыя прэміі. З цёплымі словамі ў адрас маладых спецыялістаў выступіў ветэран працы Нікадзім Яўгенавіч Протас. Ён жа запаліў агеньчык “свечкі мудрасці”, якая будзе асвятляць працоўны шлях маладым спецыялістам. Другая частка пачалася ў 12 гадзін у глядзельнай зале РЦК. 

Спецыяліст па рабоце з моладдзю УЗ “Шаркаўшчынская ЦРБ” Юлія Лук’янёнак расказала прысутным пра адаптацыю маладых спецыялістаў у калектыве медыкаў. Дырэктар філіяла “Шаркаўшчына Торг” унітарнага прадпрыемства “Полацкая універсальная база” Наташа Аляксееўна Пятрова расказала, што ў філіяле рады прыходу маладога ініцыятыўнага папаўнення, якое прыўносіць новыя ідэі і дапамагае рэалізаваць разнастайныя праекты. Малады спецыяліст заатэхнік-селікцыянер ААТ “Агратэхсэрвіс” Галіна Вярховіч расказала пра сваё працаўладкаванне і спрыяльныя ўмовы для працы. Перад прысутнымі выступіў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі, які адзначыў, што моладзь адыгрывае важную ролю ў развіцці нашага грамадства і дзяржавы. У Шаркаўшчынскім раёне 2800 маладых людзей, што складае 17,5 працэнтаў да агульнай колькасці насельніцтва. У рамках праграммы “Кадры” на 2011-2015 гады ў нас арганізавана праца па замацаванні маладых спецыялістаў ў арганізацыях і прадпрыемствах раёна, ім ідуць насустрач у вырашэнні актуальных пытанняў. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы культуры і па справах моладзі Людміла Уладзіміраўна Стома зазначыла, што важнасць дадзенага мерапрыемства заключаецца ў неабходным кантакце кіраўніцтва і моладзі. Калі маладыя спецыялісты бачаць, што яны патрэбныя, то з’яўляецца стымул працаваць на карысць усеагульнага дабрабыту. Вынікі конкурсу маладых спецыялістаў “PERFECTION” падвяла першы сакратар РК “БРСМ” Юлія Леанідаўна Протас. Ганаровыя граматы пераможцам ўручыла Людміла Уладзіміраўна Стома. Праграма завяршылася канцэртам. 

Сяргей ВЫСОЦКІ.