predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Сустрэча ў Дэпартаменце аховы

10 марта 2015

Сустрэча ў Дэпартаменце аховы

У Шаркаўшчынскім аддзяленні Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь прайшлі комплексныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні парушэнняў дысцыпліны і законнасці, надзвычайных здарэнняў сярод асабовага складу, захаванні правіл паводзінаў на водах у вясенне-летні перыяд. У сустрэчы прынялі ўдзел намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы С. С. Мурашкін, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Л. У. Стома, начальнік Шаркаўшчынскага аддзялення Дэпартамента аховы В. В. Марозаў, начальнік аддзялення ДАІ Шаркаўшчынскага РАУС А. М. Протас, камандзір узвода А. М. Арэшкаў, а таксама атэставаныя супрацоўнікі і грамадзянскі персанал падраздзялення Дэпартамента аховы. Былі разгледжаны пытанні прафілактычнага характару, накіраваныя на выпрацоўку ў атэставаных супрацоўнікаў і грамадзянскага персаналу падраздзяленняў нецярпімых адносін да фактаў парушэнняў дысцыпліны і закону, а таксама на павышэнне ўзроўню адказнасці пры выкананні службовых абавязкаў. У ходзе работы быў зроблены аналіз відэа-ролікаў, акцэнтавана ўвага на асноўныя патрабаванні, якія павінны выконвацца супрацоўнікамі Дэпартамента аховы для таго, каб іх служба была аператыўнай, бяспечнай для здароўя і жыцця, накіраванай на захаванне службовай дысцыпліны ў падраздзяленнях. Перад удзельнікамі мерапрыемства выступіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Л. У. Стома на тэму падрыхтоўкі да святкавання 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Яна расказала, якія мерапрыемствы праходзяць і плануюцца ў сувязі з юбілейнай датай. Сяргей ВЫСОЦКІ.