predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Сустрэча з жыхарамі вёскі Зорка, працоўнымі калектывамі ААТ “Ельня-Агра” і “Княж”

6 апреля 2015

Сустрэча з жыхарамі вёскі Зорка, працоўнымі калектывамі ААТ “Ельня-Агра” і “Княж”

3 красавіка старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Ірынархавіч Баговіч разам з намеснікам начальніка райсельгасхарчу Ірынай Генадзьеўнай Міхалёнак правялі сустрэчу з жыхарамі вёскі Зорка, працоўнымі калектывамі ААТ “Ельня-Агра” і “Княж”. Асноўнай тэмай гутаркі стала якаснае і своечасовае правядзенне вясенне-палявых работ. У сельгаспрадпрыемстве “Ельня-Агра” яшчэ мінулагодняй восенню паклапаціліся пра будучы ўраджай. Тут на ўсёй запланаванай плошчы паднята зябліва, пасеяны азімыя пшаніца і рапс. Завезена элітнае насенне, праводзіцца яго інкрустацыя. Машынна-трактарны парк гаспадаркі мае амаль стопрацэнтную гатоўнасць. На сустрэчы таксама абмяркоўваліся пытанні магчымага пашырэння зямельных плошчаў сельгаспрадпрыемства, бо ў адкрытым акцыянерным таварыстве павялічваецца статак буйной рагатай жывёлы. Пра якасць і захаванне ўсіх патрэбных тэхналогій пры правядзенні вясенне-палявых работ паведаміла І. Г. Міхалёнак. Пытанне гэта вельмі актуальнае і важнае, бо старшыня Віцебскага аблвыканкама М. М. Шарстнёў патрабуе строга сачыць менавіта за якасцю сяўбы яравых культур, ад чаго напрамую будуць залежаць і ўраджай, і харчовая бяспека рэгіёну. М. І. Баговіч напрыканцы сустрэчы выканаў прыемную місію. Ён уручыў дыплом лаўрэата Ганаровага звання “Чалавек года Шаркаўшчыны” прыёмшчыцы заказаў Зоркаўскага комплекснага прыёмнага пункта Шаркаўшчынскага камбіната бытавога абслугоўвання Галіне Канстанцінаўне Ганебнай. Жанчына па стану здароўя не змагла прысутнічаць на ўрачыстай цырымоніі ўшанавання лаўрэатаў гэтага звання, якая праходзіла ў раённым Цэнтры культуры 6 сакавіка, таму старшыня райвыканкама скарыстаў момант павіншаваць Галіну Канстанцінаўну пры сустрэчы з жыхарамі Зоркі. Шмат пытанняў узнікла ў кіраўніка раёна і намесніка начальніка райсельгасхарчу падчас сустрэчы з работнікамі ААТ “Княж”. Яны, у прыватнасці, тычыліся прычын гібелі азімага рапсу, пачатку ўзорвання глебы пад яравую сяўбу. У гаспадарцы трэба правесці яе на плошчы 223 гектары. Мікалай Ірынархавіч паведаміў, што з бюджэту на набыццё запасных частак для сельгаспрадпрыемства выдзелена 100 мільёнаў рублёў. У хуткім часе машынна-трактарны парк адкрытага акцыянернага таварыства папоўніцца двума новымі трактарамі. Зараз ад кожнага патрабуецца прыкласці максімум намаганняў, каб своечасова правесці вясенне-палявыя работы. Толькі сумленныя адносіны да даручанай справы і пастаянны кантроль за якасцю праводзімых работ з боку спецыялістаў сярэдняга звяна і кіраўніцтва гаспадаркі змогуць даць станоўчы вынік ў час веснавой сяўбы. 

Сяргей РАЙЧОНАК