predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

11 июля 2014

“Світанкаўцы” пабывалі на свяце паэзіі ў Ляўках

7 ліпеня споўнілася 132 гады з дня нараджэння вялікага песняра Беларусі Янкі Купалы. Незадоўга да гэтага дня ўдзельнікі раённага народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак” пабывалі ў Купалаўскім мемарыяльным запаведніку “Ляўкі” у Аршанскім раёне.

7 ліпеня споўнілася 132 гады з дня нараджэння вялікага песняра Беларусі Янкі Купалы. Незадоўга да гэтага дня ўдзельнікі раённага народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак” пабывалі ў Купалаўскім мемарыяльным запаведніку “Ляўкі” у Аршанскім раёне. Вядома, што з гэтымі мясцінамі былі звязаны жыццё і творчасць беларускага песняра. У 1935 годзе Янка Купала пабываў у гэтых мясцінах у камандзіроўцы і зачараваны прыгажосцю аршанскага краю, вырашыў пабудаваць сабе дачу на маляўнічым беразе Дняпра, непадалёку ад вёскі Ляўкі. Цяпер тут адкрыты мемарыяльны запаведнік, дзе размешчаны філіял літаратурнага музея Я. Купалы, будынак, гараж з асабістым рэтра-аўтамабілем паэта “Шэўрале”. Нагодай наведвання гэтых знакамітых мясцін паслужыла абласное свята паэзіі “Край мар маіх і думак светлых — мая радзіма Беларусь”, прысвечанае 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У яго  правядзенні прымалі ўдзел і паэты нашага раёна. Пад уздзеяннем убачанага, “світанкаўцы” напісалі вершы.

Кацярына СОСНА