predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Свята Раства Прасвятой Багародзіцы ў Лужках

22 сентября 2014

Свята Раства Прасвятой Багародзіцы ў Лужках

21 верасня, у дзень Раства Прасвятой Багародзіцы праваслаўныя вернікі ў Лужках адзначылі прастольнае свята. З светлым урачыстым настроем сабраліся прыхаджане з Лужкоў і навакольных вёсак на святочную літургію ў царкве Раства Прасвятой Багародзіцы.

21 верасня, у дзень Раства Прасвятой Багародзіцы праваслаўныя вернікі ў Лужках адзначылі прастольнае свята. З светлым урачыстым настроем сабраліся прыхаджане з Лужкоў і навакольных вёсак на святочную літургію ў царкве Раства Прасвятой Багародзіцы. Пасля набажэнства адбыўся хрэсны ход са святыняй — іконай Раства Прасвятой Багародзіцы. Урачыстая працэсія прайшла з малітвамі па вуліцах Лужкоў, спынілася ля помніка на брацкай магіле савецкіх воінаў, дзе была адслужана памінальная ліція. Свята сабрала многа вернікаў з усёй акругі, таксама былі запрошаны свяшчэннікі з гарадскога пасёлка, суседніх раёнаў, прадстаўнікі ўладаў. Святочныя мерапрыемствы таксама прымеркаваны да 220-гадовага юбілею Лужкаўскай царквы.

На свяце прысутнічаў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі, які перадаў вернікам і царкоўнаслужыцелям віншаванні старшыні раённага выканаўчага камітэта з нагоды гэтай важнай падзеі ў іх духоўным жыцці, і уручыў падарунак ад кіраўніцтва раёна.

Андрэй БУРЭЦ