Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
24 августа 2015
З самага ранку 22 жніўня ў Алашкі пачалі прыязджаць госці і ўдзельнікі чарговага фестывалю, прысвечанага садаводу-селекцыянеру Івану Паўлавічу Сікору. У размеранае жыццё невялікай вёскі на Яблычны Спас увайшоў святочны гоман з музыкай, песнямі і ўсім, з чым асацыіруецца сапраўднае народнае гулянне. “Яблычны фэст”, які сёлета атрымаў такую назву, прайшоў на радзіме славутага садавода з асаблівым размахам.