predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

29 июля 2014

Святкаванне 500-годдзя Лужкоў

27 ліпеня у Лужках адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды 500-годдзя гэтага населенага пункта. На пачатку святкавання богаслужэнні прайшлі ў царкве Раства Багародзіцы, касцёле святога Міхаіла Арханёла і хрэсны ход вернікаў ад рэлігійных храмаў да брацкай магілы савецкіх воінаў у цэнтральным скверы аграгарадка.

27 ліпеня у Лужках адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды 500-годдзя гэтага населенага пункта. На пачатку святкавання богаслужэнні прайшлі ў царкве Раства Багародзіцы, касцёле святога Міхаіла Арханёла і хрэсны ход вернікаў ад рэлігійных храмаў да брацкай магілы савецкіх воінаў у цэнтральным скверы аграгарадка. Прысутныя ўсклалі кветкі і вянкі да помніка загінуўшым, хвілінай маўчання ўшанавалі светлую памяць аб тых, земляках, якія не вярнуліся з палёў Вялікай Айчыннай вайны. Затым прадстаўнікі працоўных калектываў устаноў і арганізацый аграгарадка, а таксама моладзь урачыстым шэсцем рушылі па цэнтральнай вуліцы да амфітэатра, дзе ў чатырнаццаць гадзін пачалася тэатралізаваная канцэртная праграма. Са словамі віншавання да ўсіх прысутных жыхароў аграгарадка звярнуўся кіраўнік раёна М. І. Баговіч. Мікалай Ірынархавіч уручыў Падзякі старшыні райвыканкама за добрасумленную шматгадовую працу былому настаўніку Лужкаўскай СШ Леангіне Нарбертаўне Урублеўскай, медыцынскай сястры мясцовай бальніцы сястрынскага догляду Лёлі Антонаўне Грыцкевіч і былому брыгадзіру КУВСП “Гарадзец” Ларысе Іосіфаўне Шпіронак. Падарункі і кветкі ўручылі таксама жыхарам Лужкоў, якія сваёй шчырай і руплівай працай зрабілі важкі ўклад у развіццё аграгарадка. Гэта Тамара Рыгораўна Гамановіч, Вікенцій Іосіфаваіч Ярахновіч, Міледзій Антонавіч Андзілеўка, Яўгеній Лявонцьевіч Канановіч, Марыя Іванаўна Асіпёнак, Ігар Аркадзьевіч Садоўскі, Раіса Васільеўна Каржэцкая, Галіна Ігнацьеўна Ломыш, Тамара Ціханаўна  Захарэвіч, Людміла Іванаўна Сядлоўская, Алена Пятроўна Нарэйка, Надзея Іосіфаўна Маркевіч, Таццяна Фёдараўна Крыўка, Марыя Іосіфаўна Беззубёнак, Альберт Іванавіч Рупшын.

Жыхароў і гасцей аграгарадка, удзельнікаў урачыстасці ад імя Лужкаўскага сельскага выканаўчага камітэта павіншавала яго старшыня Т.М. Краснадубская. Першыя падарункі ў сваім жыцці атрымалі і самыя маленькія жыхары аграгарадка – Данііл Папковіч і Арсеній Буцько. Брыльянтавае вяселле сёлета адзначылі Вікенцій Іосіфавіч і Анастасія Іванаўна Ярахновічы, Альберт Іванаваіч Рупшын і Анісія Фёдараўна Іваньковіч. А адметную дату – пяцьдзесят пяць год сумеснага жыцця, сустрэлі Міхаіл Іванавіч і Ніна Іванаўна Савіцкія. Іх таксама павіншавалі з юбілеем сумеснага жыцця. Памятныя падарункі і шыльды “Дом узорнага парадку і быту” кіруючая справамі сельвыканкама Зоя Васільеўна Маліноўская ўручыла гаспадарам сядзіб Віктару і Наталлі Рамашка, а таксама Пятру Вікенцьевічу і Ніне Іосіфаўне Катушонак. Дырэктар Лужкаўскай школы Гараніна Ларыса Віктараўна ў якасці талісмана-абярэга прыпаднесла ў дар старшыні райвыканкама М. І. Баговічу статуэтку анёла-ахоўніка шаркаўшчынскага краю. Падчас святкавання побач з канцэртнай пляцоўкай працавалі гандлёвыя рады раённага спражывецкага таварыства, дзе рэалізоўвалася харчовая прадукцыя. Гасцінна запрашаў да сябе “Лужкаўскі падворак”, прапануючы гасцям і ўдзельнікам свята разнастайныя ласункі і прысмакі.

Сяргей РАЙЧОНАК