Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
15 мая 2013
Як і кожны год у дзявяты дзень сонечнага, квітнеючага мая на цэнтральнай гарадской плошчы збіраюцца жыхары Шаркаўшчыны, каб ушанаваць памяць аб земляках, загінуўшых на франтах Вялікай Айчыннай вайны, аддаць даніну павагі ветэранам і ўсім, хто набліжаў да нас у далёкім 1945-м доўгачаканую перамогу над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

З віншавальным словам да ўсіх прысутных звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Ірынархавіч Баговіч. Ён выказаў шчырую ўдзячнасць удзельнікам вайны за жыццё, якое яны падарылі нашчадкам, за ратныя подзвігі, здзейсненыя імі на франтах і ў тыле, за мірнае неба над галавой кожнага з нас. Мікалай Васільевіч Косар ад імя ветэранаў працы павіншаваў удзельнікаў Вялікай Айчыннай і ўсіх жыхароў Шаркаўшчыны са святам Перамогі.
Затым прадстаўнікі арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў гарадскога пасёлка ўсклалі гірлянды, вянкі і жывыя кветкі да падножжа помніка на плошчы Леніна. Хвілінай маўчання ўшанавалі светлую памяць аб загінуўшых. Вянкі таксама былі ўскладзены да помнікаў М. Н. Назарэцяна, на плошчы 1 Мая і на яўрэйскіх могілках.
Пасля заканчэння ўрачыстага мітынгу святочныя мерапрыемствы перамясціліся ў раённы Дом культуры. У глядзельнай зале РДК работнікі культуры падарылі ветэранам і ўсім гледачам канцэртную праграму-віншаванне. Гучалі пранікнёныя і лірычныя песні, вясёлыя мелодыі ваеннай пары, якія арганічна дапаўнялі з густам распрацаваную і пастаўленую тэатралізаваную пастаноўку з удзелам самадзейных артыстаў.
Сяргей РАЙЧОНАК.