predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

30 июня 2014

Святкаванне 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Шаркаўшчыне

29 чэрвеня ў Шаркаўшчыне пачалі святкаванне 70-годдзя вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў. Прадстаўнікі працоўных калектываў гарадскога пасёлка і раёна, вучні навучальных устаноў са сцягамі, транспарантамі, шарыкамі рушылі святочнай калонай да парку сельгастэхнікі. Шаркаўчане ішлі з добрым настроем і ўсмешкамі.

29 чэрвеня ў Шаркаўшчыне пачалі святкаванне 70-годдзя вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў. Прадстаўнікі працоўных калектываў гарадскога пасёлка і раёна, вучні навучальных устаноў са сцягамі, транспарантамі, шарыкамі рушылі святочнай калонай да парку сельгастэхнікі. Шаркаўчане ішлі з добрым настроем і ўсмешкамі. У парку сельгастэхнікі гасцей чакалі гандлёвыя палаткі, якія прапаноўвалі самыя розныя тавары для пакупнікоў усіх узростаў: для маленькіх – лялькі і ласункі, для дарослых вялікі выбар сувенірнай прадукцыі. Свае творы прадставілі вучні дзіцячай школы мастацтваў, раённага цэнтра дзяцей і моладзі, раённага Цэнтра рамёстваў. Таксама ўпрыгожыла свята выстава падвор’еў сельскіх Саветаў: апранутыя ў прыгожыя нацыянальныя строі гаспадары запрашалі зазірнуць да іх у госці. На краі парку паўсталі вялізныя надзіманыя замкі, у сценах якіх весяліліся і гарэзвалі маленькія шаркаўчане, а побач з усмешкамі пазіралі за імі бацькі.

Старшыня райвыканкама Мікалай Ірынархавіч Баговіч павіншаваў удзельнікаў вайны, вязняў і тых, хто быў вывезены ў юнацтве на работы ў Германію са святам і уручыў юбілейныя медалі “70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.

У якасці госця на свяце прысутнічала Ванда Кезік — выканаўчы дырэктар Даўгаўпілскага краявога самакіравання. Яна адзначыла, што і для беларускага і латвійскага народоў найважнейшымі каштоўнасцямі заўсёды былі мір на роднай зямлі, сяброўства і працавітасць, павіншавала шаркаўчан са святамі і выказала надзею на плённае супрацоўніцтва. А пра больш цеснае супрацоўніцтва ў сферы культурнага жыцця дамовіліся шаркаўчане з прадстаўніком культуры Даўгаўпілса Інарай Мукайне.

Адгрымелі баі на тэрыторыі нашага раёна, але штогод вядзецца мірнае змаганне на палетках сельгаспрадпрыемстваў раёна. Героі і перадавікі гэтых таксама няпростых бітваў былі адзначаны ў межах свята. Мікалай Ірынархавіч Баговіч уручыў ганаровыя граматы райвыканкама, грашовыя прэміі, а таксама падарункі, прадастаўленыя сябрам нашага раёна — таварыствам з абмежаванай адказнасцю “Marko”, спецыялістам і механізатарам сельгаспрадпрыемстваў, якія адзначыліся падчас пасяўной кампаніі.

29 чэрвеня адзначаўся Дзень моладзі. Уразіў і запомніўся гледачам прыгожы танец выпускнікоў Шаркаўшчынскай СШ №1. Намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ігар Афанасьевіч Іваноў адзначыў прадстаўнікоў моладзі, якія дасягнулі поспехаў і былі актыўныя ў розных сферах жыцця раёна у 2013 годзе.

Добры настрой шаркаўчанам падаравалі, выступаючы на сцэне, гурты “Рэзананс” і “Медавуха”, спявак Андрэй Хлястоў. А вечарам раённы Дом культуры запрасіў на канцэрт шаркаўшчынскага  спевака Уладзіміра Касцюкевіча і дыскатэку.

Андрэй БУРЭЦ