predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Святкаванне Дня Перамогі ў Шаркаўшчыне

11 мая 2015

Святкаванне Дня Перамогі ў Шаркаўшчыне

9 мая ў Шаркаўшчыне панавала ўрачыстая атмасфера. Прадстаўнікі працоўных калектываў, жыхары і госці гарадскога пасёлка а дзясятай гадзіны раніцы забраліся на плошчы Леніна, каб павіншаваць ветэраў і адзін аднаго з вялікім свята – Днем Перамогі. Напачатку гледачам быў прадстаўлены тэатралізаваны канцэрт “Хай будзе неба ясным над зямлёй”, у якім, як лента кінастужкі, былі паказаны розныя імгненні Вялікай Айчыннай вайны і свята Перамогі. Ветэранаў і ўсіх прысутных ад імя Шаркаўшчынскага райвыканкама павіншаваў старшыня Мікалай Ірынархавіч Баговіч. 

9 мая ў Шаркаўшчыне панавала ўрачыстая атмасфера. Прадстаўнікі працоўных калектываў, жыхары і госці гарадскога пасёлка а дзясятай гадзіны раніцы забраліся на плошчы Леніна, каб павіншаваць ветэраў і адзін аднаго з вялікім свята – Днем Перамогі. Напачатку гледачам быў прадстаўлены тэатралізаваны канцэрт “Хай будзе неба ясным над зямлёй”, у якім, як лента кінастужкі, былі паказаны розныя імгненні Вялікай Айчыннай вайны і свята Перамогі. Ветэранаў і ўсіх прысутных ад імя Шаркаўшчынскага райвыканкама павіншаваў старшыня Мікалай Ірынархавіч Баговіч. Са словамі віншавання таксама выступілі кавалер Ордэна Працоўнай Славы трох ступеняў Дабравольскі К.Д., прадстаўнік ГА “Беларускі саюз афіцэраў” Ан В.І., родная пляменніца загінуўшага воіна Панфілава Зінькевіч Л.Ф., першы сакратар Шаркаўшчынскага РК БРСМ Протас Ю.Л.

У рамках акцыі “Дзякуем, што да нас не даляцелі кулі” моладзь Шаркаўшчыны прыйшла з партрэтамі ветэранаў, сваіх родных і блізкіх, якія заваявалі мір на нашай зямлі. Пасля ўрачыстай клятвы маладога пакалення аб тым, што ніхто не будзе забыты і будзе зроблена ўсё магчымае, каб не паўтарыліся жахі вайны, прысутныя накіраваліся да брацкай маглы для ўскладання кветак і вянкоў у памяць аб загінулых. Свяшчэннаслужыцелі каталіцкай і праваслаўнай канфесій прачыталі малітвы і правялі асвячэнне магілы.

Пасля ўрачыстага мітынга адбыўся святочны канцэрт. Увечары ў раённым Цэнтры культуры быў паказаны спектакль па п’есе А.Дударава “Не пакідай мяне”. А на пляцоўцы ля Цэнтра культуры дзеці малявалі каляровай крэйдай сваю Радзіму. Завяршылася свята на адкрытай пляцоўцы канцэртам “Кветкі Перамогі”.