Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
17 ноября 2014
14 лістапада ў раённым Цэнтры культуры прайшла раённая ўрачыстасць, на якой былі падведзены вынікі работы сельгаспрадпрыемстваў, ушанаваны перадавікі вытворчасці. У фае працавалі гандлёва-выставачныя рады, дзе ў шырокім асартыменце была прадстаўлена ўласная прадукцыя філіялаў “Шаркаўшчына Торг” і “Шаркаўчынскі кансервавы завод”.
14 лістапада ў раённым Цэнтры культуры прайшла раённая ўрачыстасць, на якой былі падведзены вынікі работы сельгаспрадпрыемстваў, ушанаваны перадавікі вытворчасці. У фае працавалі гандлёва-выставачныя рады, дзе ў шырокім асартыменце была прадстаўлена ўласная прадукцыя філіялаў “Шаркаўшчына Торг” і “Шаркаўчынскі кансервавы завод”. У суседняй зале гасцінна запрашалі пакаштаваць смачныя ласункі, прыгатаваныя руплівымі гаспадынямі з ураджаю 2014 года, падворкі сельскіх Саветаў. Само ж свята адкрыла музычная пастаноўка калектыву дзяўчат-барабаншчыц. Старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Мікалай Ірынархавіч Баговіч шчыра падзякаваў хлебаробам за нялёгкую, але вельмі карысную працу, пажадаў бадзёрасці духу і новых вытворчых дасягненняў усім, хто мае дачыненне да гэтага свята. Затым кіраўнік раёна ўручыў Ганаровыя граматы, Падзякі, грашовыя прэміі і каштоўныя падарункі перадавікам вытворчасці. Пад гучныя апладысменты гледачоў на сцэну падняліся ветэраны працы — людзі, якія ўсё сваё жыццё прысвяцілі сельскай гаспадарцы, а зараз знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Мікалай Ірынархавіч выказаў словы ўдзячнасці ветэранам за іх самаадданую працу і той бясцэнны вопыт, які яны перадаюць маладому пакаленню. Начальнік аддзела нарыхтовак сыравіны ААТ “Глыбоцкі МКК” Алена Дук з нагоды прафесійнага свята ўручыла грашовыя прэміі кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў “Ельня-Агра”, “Агратэхсэрвіс” і “Даватарскі” за найбольшую колькасць і высокую якасць прададзенага дзяржаве малака. Пасля канцэртнай праграмы для ветэранаў сельгасвытворчасці была арганізавана экскурсія ў ААТ “Даватарскі” з наведваннем сучаснага зернесушыльнага комплексу, машынна-трактарнага парку і малочнатаварнай фермы, размешчаных у аграгарадку Пялікі. Падчас экскурсіі ветэранаў працы суправаджаў дырэктар гаспадаркі Сяргей Струй. Кіраўнік акцыянернага таварыства расказваў пра працоўныя дасягненні работнікаў, пра паказчыкі вытворчасці сельгаспрадпрыемства, даваў кампетэнтныя адказы на шматлікія пытанні. Закончылася экскурсія па аграгарадку ў мясцовым СДК, дзе работнікі культуры сустрэлі хлебам-соллю кіраўніка раёна і ветэранаў працы, падрыхтавалі для іх цікавую канцэртную праграму, а адміністрацыя ААТ “Даватарскі” арганізавала для паважаных гасцей святочны аганёк.