predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

7 июля 2014

Святкаванне Купалля ў Шаркаўшчынскім раёне

У ноч з 6 на 7 ліпеня ў парку сельгастэхнікі г.п. Шаркаўшчына праходзіла святкаванне Купалля. Ужо з вечару сюды збіраліся шаркаўчане, каб весела і цікава правесці час з сям’ёй і сябрамі.

У ноч з 6 на 7 ліпеня ў парку сельгастэхнікі г.п. Шаркаўшчына праходзіла святкаванне Купалля. Ужо з вечару сюды збіраліся шаркаўчане, каб весела і цікава правесці час з сям’ёй і сябрамі. Культработнікі падрыхтавалі для гледачоў канцэртную праграму, праводзілі для іх конкурсы. Цікавае спаборніцтва арганізаваў для самых спрытных намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ігар Афанасьевіч Іваноў: трэба было на хуткасць лавіць рыбу рукамі ў спецыяльнай ёмістасці. Шырокі выбар тавараў прапанавалі гасцям свята райспажыўтаварыства, гандлёвыя палаткі якога працавалі ўвесь вечар. Каля стала цямнець, на палянцы запалала вялізнае купальскае вогнішча. Потым самых актыўных чакала дыскатэка.

6 ліпеня ў 21.00 гадзін на стадыёне аграгарадка Лужкі адбылося святкаванне Купалля. Урачыстасці з нагоды 500-годдзя аграгарадка перанесены на пазнейшы час (канкрэтная дата будзе агучана пазней).

Андрэй БУРЭЦ