Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
4 марта 2014
2 сакавіка шаркаўчане ўрачыстай калонай прайшлі ад райвыканкама да РДК, дзе і адбывалася галоўнае святкаванне. На сцэне амфітэатра ўвесь час час ішло прадстаўленне, падрыхтаванае работнікамі культуры Шаркаўшчыны і раёна, з шматлікімі музычнымі нумарамі, конкурсамі.
2 сакавіка шаркаўчане ўрачыстай калонай прайшлі ад райвыканкама да РДК, дзе і адбывалася галоўнае святкаванне. На сцэне амфітэатра ўвесь час час ішло прадстаўленне, падрыхтаванае работнікамі культуры Шаркаўшчыны і раёна, з шматлікімі музычнымі нумарамі, конкурсамі. Прадстаўнікі кожнага калектыву і арганізацыі павінны былі паказаць свае таленты, выступіўшы на сцэне з нумарам мастацкай самадзейнасці. Традыцыйнымі для шаркаўчан ужо сталі бліны з полымя-жару ад ўдзельніц мясцовай нацыянальнай народнай кухні “Груца”. Асаблівай папулярнасцю карыстаўся сярод маленькіх шаркаўчан папкорн, які пяклі ў адной з гандлёвых палатак. І ўвогуле, гандаль каля шматлікіх павільёнаў райспажыўтаварыства і палаткі з сувенірамі раённага цэнтра рамёстваў ішоў ажыўлена, так што прадаўцам сумаваць не было калі. Як заўсёды, вабілі погляд прызы на вяршыне слупа. Пакуль магчымыя канкурэнты думалі і наважваліся, Віктар Савіцкі скінуў куртку і ў некалькі заходаў абабраў усе прызы з кола. Такім чынам Віктар узбагаціў сямейную гаспадарку патэльняй, формачкай для выпечкі і мехам зерня. Каля ўваходу ў РДК ахвотныя маглі паўдзельнічаць у разнастайных конкурсах, падрыхтаваных работнікамі раённага цэнтра дзяцей і моладзі і раённага фізкультурна-спартыўнага клуба. Праверыць сваю трапнасць, кідаючы дроцікамі ў паветраныя шарыкі і страляючы па мішэнях з пнеўматычнай зброі, пахадзіць на хадулях, паказаць моц у армрэслінгу і падняцці гіры і іншае. Адным словам, кожны мог адшукаць сабе прысмакі і забавы па гусце як для цела, так і для душы падчас народнага масленічнага гуляння.
Андрэй БУРЭЦ