predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Святочная цырымонія “Чалавек года Шаркаўшчыны-2015”

4 марта 2016

Святочная цырымонія “Чалавек года Шаркаўшчыны-2015”

Сёння ў раённым Цэнтры культуры адбылася святочная цырымонія “Чалавек года Шаркаўшчыны-2015”, дзе ўзнагародзілі лепшых прадстаўнікоў працоўных калектываў, якія дасягнулі значных паказчыкаў у сваёй рабоце і ўнеслі вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё нашага рэгіёну.

Сёння ў раённым Цэнтры культуры адбылася святочная цырымонія “Чалавек года Шаркаўшчыны-2015”, дзе ўзнагародзілі лепшых прадстаўнікоў працоўных калектываў, якія дасягнулі значных паказчыкаў у сваёй рабоце і ўнеслі вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё нашага рэгіёну. Такая ўрачыстасць у раёне праводзіцца з 2013 года ў мэтах стымулявання працаўнікоў за іх прафесійнае майстэрства і творчы падыход да выканання сваіх службовых абавязкаў. Як сказаў у сваім прывітальным слове старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Ірынархавіч Баговіч, працавітыя шаркаўшчынскія людзі ўносяць свой дастойны ўклад у летапіс Віцебскай вобласці і краіны. Яны, нярэдка ахвяруючы ўласнымі асабістым часам і здароўем, накіроўваюць сваю работу на ўмацаванне прэстыжу нашага раёна. З упэўненасцю можна сцвярджаць, што ўсе пакаленні шаркаўчан імкнуліся і імкнуцца цяпер жыць і працаваць так, каб з году ў год квітнеў, прыгажэў і багацеў наш край.

У намінацыі “сельская гаспадарка” адзначаны намеснік начальніка па інтэнсіфікацыі і механізацыі сельскай гаспадаркі ўпраўлення райсельгасхарчу Ірына Генадзьеўна Міхалёнак, дырэктар ААТ “Даватарскі” Сяргей Валянцінавіч Струй, галоўны аграном ААТ “Ельня-Агра” Пётр Віктаравіч Протас і жывёлавод ААТ “Буеўшчына” Антаніна Антонаўна Маркелава. Старшы майстар Шаркаўшчынскага кансервавага завода Вольга Пятроўна Латышонак стала лаўрэатам звання ў намінацыі “прамысловасць і перапрацоўчая прамысловасць”. Дырэктар ДБУ-26 Уладзімір Цімафеевіч Серыкаў і выканавец работ ПМК-68 Аляксандр Віктаравіч Хамініч — у намінацыі “будаўніцтва і жыллёва-камунальная гаспадарка”. Вадзіцель АТП №16 Пётр Сцяпанавіч Бахір — у намінацыі “транспарт, энергетыка, сувязь і лясная гаспадарка”. Званне лаўрэата ў намінацыі “бытавое абслугоўванне, гандаль і паслугі” прысвоена фатографу камбіната бытавога абслугоўвання Валерыю Цеафілавічу Кавалёнку. У намінацыі “адукацыя” — настаўніку біялогіі Германавіцкай СШ Марыне Аляксандраўне Фёдаравай. У намінацыі “ахова здароўя” — загадчыцы тэрапеўтычнага аддзялення ЦРБ Раісе Станіславаўне Рымчонак. Кіраўнік народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак” Кацярына Мар’янаўна Сосна стала лаўрэатам звання ў намінацыі “культура і мастацтва, фізічная культура, спорт і турызм”. Дырэктар прыватнага ўнітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг “ПАПІНА сервіс” Аліна Люцыянаўна Папіна — у намінацыі “малы і сярэдні бізнес”. Начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Сяргей Мікалаевіч Арэшкаў — у намінацыі “праваахоўная, фінансавая і банкаўская дзейнасць, мясцовае кіраванне і самакіраванне”. Званне лаўрэата “Чалавек года Шаркаўшчыны — 2015” у намінацыі “моладзь” прысвоена электраманцёру раёна электрычных сетак Аляксандру Іосіфавічу Рамановічу. Ад імя ўзнагароджаных лаўрэатаў словы падзякі за прызнанне нялёгкай, але вельмі карыснай і патрэбнай людзям працы, у адрас кіраўніцтва раёна выказала Аліна Люцыянаўна Папіна. На такіх маштабных мерапрыемствах па традыцыі ўзнагароджваюцца і шаркаўчане, чыя праца адзначана на абласным і рэспубліканскім узроўнях. Кіраўнік раёна уручыў Ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь дырэктару Шаркаўшчынскай сярэдняй школы №1 Сяргею Рафаілавічу Ганебнаму і настаўніцы Зоркаўскай базавай школы Ніне Генадзьеўне Буда. Загадчык мастацкага аддзялення Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў Віктар Фёдаравіч Крук узнагароджаны Падзякай міністра культуры Рэспублікі Беларусь. Дзевяці хлопчыкам і дзяўчынкам, якія ўдастоены звання “Вучань года”, і іх бацькам Мікалай Ірынархавіч Баговіч уручыў Падзякі старшыні райвыканкама і грашовыя прэміі. Ад імя ўзнагароджаных школьнікаў выступіла вучаніца 11 класа СШ №1 гарадскога пасёлка Надзея Булкіна. У такі святочны дзень не засталіся па-за ўвагай і выхаванцы дзіцячага дома сямейнага тыпу, які зусім нядаўна адкрыўся ў нашым раённым цэнтры. Мікалай Ірынархавіч Баговіч у якасці падарунка ўручыў дзецям сертыфікаты на атрыманне абутку.

Святочны і радасны настрой прысутным гледачам падарылі работнікі ўстаноў культуры. Яны ў завочным падарожжы па нашаму рэгіёну на імправізаваным цягніку “Музычны вагон” прадэманстравалі выдатныя гістарычныя мясціны раёна, расказалі пра яго славутых людзей, паведамілі пра падзеі мінулага і сучаснасці.

Сяргей РАЙЧОНАК