Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
17 июля 2015
У дзіцячай бібліятэцы нашага невялікага гарадскога пасёлка кожны дзень мноства наведвальнікаў — выхаванцаў дзіцячых садоў і вучняў школ. Тут ім не проста прапануюць карысную і цікавую літаратуру, а заўсёды зробяць так, каб кожны візіт дзяцей стаў для іх запамінальным. Разнастайным адпачынак дзяцей у бібліятэцы робіць калектыў установы, якім адзінаццаць гадоў кіруе Тамара Эдвардаўна Паляк.

За час сваёй працы яна зарэкамендавала сябе як дасведчаны спецыяліст. Тамара Эдвардаўна не толькі дасканала плануе сваю работу і дзейнасць падначаленага ёй калектыву, яна яшчэ і добра ведае псіхалогію дзяцей — асноўнай катэгорыі наведвальнікаў установы, валодае прафесійнай тактыкай прыцягнення чытачоў да рэгулярнага наведвання бібліятэкі, аказвае практычную дапамогу работнікам бібліятэк-філіялаў. Улічваючы працоўныя заслугі Тамары Эдвардаўны, кіраўнік раёна Мікалай Ірынархавіч Баговіч уручыў ёй Падзяку старшыні райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу, папулярызацыю дзіцячай літаратуры і развіццё дзіцячага чытання.
Сяргей РАЙЧОНАК