predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Тэма гутаркі – законнасць і правапарадак

23 сентября 2016

Тэма гутаркі – законнасць і правапарадак

Старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Іван Канстанцінавіч Вазміцель сустрэўся з працоўным калектывам Шаркаўшчынскага раёна электрычных сетак.

Старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Іван Канстанцінавіч Вазміцель сустрэўся з працоўным калектывам Шаркаўшчынскага раёна электрычных сетак. Тэмай гутаркі стала “Забеспячэнне законнасці і правапарадка, як важная ўмова грамадскай стабільнасці”. 24 студзеня 2016 года ўступіў у сілу новы Закон Рэспублікі Беларусь “Аб барацьбе з карупцыяй”. Яго палажэнні накіраваныя на паслядоўнае ўдасканальванне антыкарупцыйнага заканадаўства. Адным з асноўных органаў, чыя дзейнасць непасрэдна накіравана на забеспячэнне законнасці і ахову правапарадка, выступаюць органы ўнутранных спраў. У Беларусі злачынствы з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі носяць эпізадычны характар, зніклі факты заказных забойстваў, захопу заложнікаў. Ва ўмовах палітычнай і тэрарыстычнай напружанасці ў свеце беларускай міліцыяй прымаюцца меры па недапушчэнні незаконнага абароту зброі і боепрыпасаў, папярэджванню правапарушэнняў з іх выкарыстаннем. З 11 па 15 красавіка бягучага года на тэрыторыі краіны праведзена аператыўна-прафілактычнае спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Арсенал”, накіраванае на актывізацыю добраахвотнай здачы зброі, боепрыпасаў, узрыўных прыстасаванняў.

З 1 студзеня 2012 года ў нашай краіне дзейнічае новая следчая структура — Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь, які прадстаўляе адзіную і цэнтралізаваную сістэму дзяржаўных праваахоўных органаў, якія з’яўляюцца органамі папярэдняга следства і якія здзяйсняюць паўнамоцтвы ў сферы дасудзебнага крымінальнага выканання. Прэзідэнт Беларуі А. Р. Лукашэнка арыентаваў следчых на тое, што іх задача — разгледзець у вызначаны тэрмін любую заяву, пры наяўнасці складу правапарушэння пачаць крымінальную справу, а затым яе расследаваць, сабраць доказы і шукаць вінаватых.

Іван Канстанцінавіч у канцы размовы адказаў на пытанні прысутных, а таксама паведаміў, што ў мэтах павышэння ўзроўню індывідуальнай прафілактыкі на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна, папярэджвання здзяйснення крымінальных учынкаў у сферы сямейна-бытавых адносін з 14 па 18 верасня праводзіўся асноўны этап спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Быт”.

Сяргей РАЙЧОНАК.