predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Тэматычная літаратурна-музычная вечарына з нагоды 70-годдзя раённай газеты

9 декабря 2014

Тэматычная літаратурна-музычная вечарына з нагоды 70-годдзя раённай газеты

У цёплай сяброўскай атмасферы 5 снежня 70-гадовы юбілей свайго перыядычнага выдання сустрэў калектыў супрацоўнікаў рэдакцыі раённай газеты “Кліч Радзімы”. З гэтай нагоды ў выставачнай зале раённага Цэнтра рамёстваў работнікі культуры падрыхтавалі тэматычную літаратурна-музычную вечарыну. Павіншаваць калектыў газеты завіталі шматлікія госці, сябры.

 

У цёплай сяброўскай атмасферы 5 снежня 70-гадовы юбілей свайго перыядычнага выдання сустрэў калектыў супрацоўнікаў рэдакцыі раённай газеты “Кліч Радзімы”. З гэтай нагоды ў выставачнай зале раённага Цэнтра рамёстваў работнікі культуры падрыхтавалі тэматычную літаратурна-музычную вечарыну. Павіншаваць калектыў газеты завіталі шматлікія госці, сябры. Прысутнічалі на свяце старшыня раённага выканаўчага камітэта М. І. Баговіч, намеснік старшыні Ю. А. Васілеўскі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Л. У. Стома. Мікалай Ірынархавіч пажадаў калектыву газеты далейшага прафесійнага і творчага росту, пошуку цікавых тэм і адметных людзей. Кіраўнік раёна ў якасці падарунка ўручыў рэдакцыі сертыфікат на набыццё сучаснага прафесійнага фотаапарата. З рук старшыні райвыканкама супрацоўнікі атрымалі ўзнагароды. Нагрудны Знак “Выдатнік друку” Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь уручаны адказнаму сакратару Андрэю Бурцу. Ганаровымі граматамі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама ўзнагароджаны рэдактар раённага радыё Барыс Войтаў і вадзіцель рэдакцыі Леанід Рымдзёнак. Ганаровыя граматы Шаркаўшчынскага райвыканкама ўручаны галоўнаму рэдактару Аляксандру Барылу, адказнаму сакратару Андрэю Бурцу і загадчыку сельскагаспадарчага аддзела Кацярыне Сосна. 
На працягу ўсёй вечарыны гучала яшчэ шмат слоў віншавання, вершаў, вясёлых песень. Арганізатры ўрачыстасці зрабілі для калектыву рэдакцыі цудоўны падарунак з нагоды юбілею газеты, падарыўшы ўсім прысутным выдатны настрой і масу пазітыўных эмоцый.

 


Сяргей РАЙЧОНАК