predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Трэці раённы турнір па таэквандо, прысвечаны подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў

17 февраля 2016

Трэці раённы турнір па таэквандо, прысвечаны подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў

14 лютага ў спартыўнай зале РЦК прайшоў трэці раённы турнір па таэквандо, прысвечаны подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў. Дадзенае мерапрыемства, несумненна, садзейнічае выхаванню ў моладзі пачуцця глыбокай павагі і пашаны да былых салдат, якія прайшлі афганскую вайну.

14 лютага ў спартыўнай зале РЦК прайшоў трэці раённы турнір па таэквандо, прысвечаны подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў. Дадзенае мерапрыемства, несумненна, садзейнічае выхаванню ў моладзі пачуцця глыбокай павагі і пашаны да былых салдат, якія прайшлі афганскую вайну. А сам турнір дае магчымасць зразумець важнасць і значнасць заняткаў адзінаборствамі для ўмацавання здароўя і для прапаганды спорту ў цэлым. У пачатку спаборніцтва яго ўдзельнікаў вітаў воін-інтэрнацыяналіст Сяргей Тарасёнак. Пажадаў хлопчыкам і дзяўчынкам справядлівай барацьбы і перамогі на турніры. Песню "Кукушка" выканаў другі наш зямляк, воін-афганец Васілій Протас пад гітарны акампанімент кіраўніка гуртка "Аўтарская турыстычная песня" Цэнтра дзяцей і моладзі Алены Калесніковіч. У якасці падарунка для ўсіх прысутных удзельнікі гэтага аматарскага аб'яднання падарылі добра знаёмыя песні на афганскую тэматыку, а таксама выканалі ўласныя музычныя кампазіцыі. Навізной сёлетняга турніру стала правядзенне атэстацыі на вучнёўскія ступені таэквандо для самых маленькіх спартсменаў. Шэсць хлопчыкаў і адна дзяўчынка 2006-2009 гадоў нараджэння прайшлі свае першыя экзаменацыйныя іспыты на права валодання жоўта-белым поясам. Дзеці прадэманстравалі судзейскай калегіі, бацькам і прысутным свае першыя азы ў авалодванні некаторых прыёмаў, якім яны навучыліся за першыя чатыры месяцы наведвання гуртка.

Адметнай рысай правядзення падобных мерапрыемстваў з'яўляецца тое, што нягледзячы на лепшыя паказчыкі і найбольшую колькасць набраных балаў удзельнікамі, ніхто са спартсменаў не застаецца не адзначаны з боку арганізатараў. Так атрымалася і цяпер: пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі, прызёры, якія занялі другое і трэцяе месцы ў сваіх вагавых катэгорыях, атрымалі дыпломы турніру. Цырымонію ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў спаборніцтва ва ўрачыстай абстаноўцы правялі Ігар Афанасьевіч Іваноў і Васілій Савіч Протас.

Трэці раённы турнір па таэквандо, прысвечаны подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў, адбыўся дзякуючы аддзелу ідэалагічнай работы культуры і па справах моладзі, аддзелу адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, дзіцячай юнацкай спартыўнай школе, Цэнтру дзяцей і моладзі, раённай арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане. Пра гэта паведаміў у завяршэнні мерапрыемства Ігар Афанасьевіч Іваноў. А яшчэ ён выказаў вялікую ўдзячнасць за аказаную падтрымку і дапамогу арганізатарам спаборніцтва і ўсім, хто ў якасці гледачоў прыйшоў паназіраць за цікавымі спартыўнымі баталіямі.

Сяргей РАЙЧОНАК