Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
26 января 2016
З 11 па 15 студзеня на базе навучальных устаноў Віцебска, Полацка і Оршы праходзіў абласны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.
З 11 па 15 студзеня на базе навучальных устаноў Віцебска, Полацка і Оршы праходзіў абласны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Удзел у ім прыняла і каманда вучняў з нашага раёна ў складзе 15 чалавек. Яны правяралі свае веды па такіх прадметах, як беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура, гісторыя, матэматыка, працоўнае навучанне (дзяўчынкі), грамадазнаўства, англійская мова, біялогія. Дыпломам трэцяй ступені па рускай мове і літаратуры адзначана вучаніца 10 класа сярэдняй школы № 1 гарадскога пасёлка Валерыя Свяцкая. Дыпломам трэцяй ступені па матэматыцы ўзнагароджаны вучань 10 класа Іёдскай дзіцячы сад-сярэдняй школы Аляксандр Лук’янскі. Вучаніца 11 класа СШ № 1 райцэнтра Надзея Булкіна атрымала дыплом трэцяй ступені па грамадазнаўству. Дыпломам па працоўнаму навучанню “За творчую ініцыятыву і любоў да роднага краю” ўзнагароджана вучаніца 11 класа СШ № 1 гарадскога пасёлка Аляксандра Лакісава (настаўнік — Ала Чаславаўна Рабіза). А дапамаглі вучням дасягнуць такіх вынікаў настаўнікі Сняжана Пятроўна Скопец, Іна Мікалаеўна Фядотава і Лілія Аляксандраўна Касарэўская.
Сяргей РАЙЧОНАК