predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Цікавая экскурсія для ветэранаў у Паставы

28 августа 2017

Цікавая экскурсія для ветэранаў у Паставы

Яшчэ будучы кандыдатам у дэпутаты, былы дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Паставымэбля” Сяргей Рычардавіч Зямчонак падчас адной з сустрэч у працоўных калектывах нашага раёна паабяцаў ветэранам працы арганізаваць для іх цікавую экскурсію ў горад Паставы, у прыватнасці, на тэрыторыю ўзначальваемага ім у той час прадпрыемства.

Яшчэ будучы кандыдатам у дэпутаты, былы дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Паставымэбля” Сяргей Рычардавіч Зямчонак падчас адной з сустрэч у працоўных калектывах нашага раёна паабяцаў ветэранам працы арганізаваць для іх цікавую экскурсію ў горад Паставы, у прыватнасці, на тэрыторыю ўзначальваемага ім у той час прадпрыемства. Калі стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Пастаўскай выбарчай акрузе (у склад якой уваходзіць і тэрыторыя нашага раёна), пра сваё абяцанне Сяргей Рычардавіч не забыўся. 22 жніўня ветэраны працы Шаркаўшчынскага раёна па запрашэнні дэпутата Палаты прадстаўнікоў наведалі горад Паставы, пазнаёміліся з яго ўнікальнай гісторыяй і знакамітымі помнікамі архітэктуры. У іх ліку — вядомы ва ўсёй Беларусі касцёл Святога Антонія Падуанскага, пабудаваны ў 1903 годзе, праваслаўны храм Святога Мікалая, пабудаваны ў Паставах у 1894 годзе, палац Тызенгаузаў, закладзены ў 60-я гады 18 стагоддзя графам Антоніем Тызенгаузам. Акрамя знакамітых помнікаў архітэктуры, вядомыя Паставы і сваім музеем, які размясціўся ў падвальных памяшканнях палаца Тызенгаузаў. Цікавую экскурсію для шаркаўчан, нашых пенсіянераў, правёў навуковы супрацоўнік краязнаўчага музея Вадзім Шышко. А пачалося цікавае падарожжа ў суседні раён з наведвання ААТ“Паставымэбля” – вядучага прадпрыемства па вытворчасці спецыяльнай мэблі для ўстаноў адукацыі. Дырэктар прадпрыемства Сяргей Станіслававіч Лацецкі асабіста правёў экскурсію для шаркаўшчынскіх гасцей. Нашы ветэраны пабывалі ў цэхах, пазнаёміліся з працэсам вытворчасці сучаснай мэблі для дзяцей. Напярэдадні новага навучальнага года мэблю для абсталявання школ і дзіцячых садоў актыўна набываюць многія рэгіёны нашай краіны. А таму на адсутнасць заказаў ААТ “Паставымэбля” не скардзіцца. На працягу ўсёй экскурсіі шаркаўчан суправаджала памочнік дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Пастаўскай выбарчай акрузе Марына Іванаўна Козіч.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.