predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Цікавыя экскурсіі для вучняў падчас школьных канікул

11 ноября 2016

Цікавыя экскурсіі для вучняў падчас школьных канікул

На базе СШ № 1 гарадскога пасёлка з 28 кастрычніка па 5 лістапада працаваў аздараўленчы лагер “Алые паруса”.

На базе СШ № 1 гарадскога пасёлка з 28 кастрычніка па 5 лістапада працаваў аздараўленчы лагер “Алые паруса”. Яго наведвалі дзеці з малазабяспечаных, няпоўных, шматдзетных сем’яў. Кожны дзень у лагеры быў па-свойму незвычайным і цікавым. Настаўнікі склалі змястоўную праграму тыднёвага адпачынку, дзе панядзелак з’яўляўся “Днём сяброўства”, аўторак — “Днём экскурсій”, серада стала “Днём духоўнасці”, падчас якога вучні наведалі Свята-Успенскую царкву, паслухалі аповед протаіерэя Пятра Бараноўскага. У чацвер ладзілі “Дзень ведаў”, пятніца стала “Днём здароўя”, а субота — “Днём радасці”.

Дзятве спадабаліся шматлікія спартыўныя мерапрыемствы, экскурсія ў музей школы, трэнінгі і гутаркі, а яшчэ наведванне гурткоў і секцый.
Маленькія вучні СШ № 2 райцэнтра падчас асенніх канікулаў скарысталі цудоўную магчымасць здзейсніць экскурсійны паход у пажарную часць гарадскога пасёлка. Дзеці, асабліва хлопчыкі, з захапленнем слухалі цікавы аповед начальніка каравула Андрэя Івоніна, які падрабязна расказаў пра прафесію пажарнага-выратавальніка. Ён таксама прадэманстраваў сродкі, якімі аснашчаны сучасныя пажарныя аўтамабілі для ліквідацыі надзвычайных сітуацый. У кожнага была магчымасць апрануць баявое адзенне, пасядзець у кабіне аўтамабіля.

А вось школьнікі з Велікасельскай ДС-СШ у адзін з дзён наведалі раённы аддзел унутраных спраў, дзе пра работу супрацоўнікаў міліцыі дзецям расказаў старшы ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Іван Пачкоўскі. Вучні выпускных класаў цікавіліся пытаннямі паступлення на вучобу ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, падпарадкаваныя Міністэрству па надзвычайных сітуацыях. Змястоўную інфармацыю яны атрымалі ў час наведвання пажарнай часці ад яе супрацоўнікаў. У той жа дзень вучні Велікасельскай школы пабывалі і ў Свята-Успенскай царкве. Яны даведаліся пра гісторыю стварэння храма, пра служэнне тут айца Канстанціна Жданава, які аднесены да ліку святых.

Сяргей РАЙЧОНАК.