Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
16 мая 2016
Вучні 11 класа Германавіцкай СШ, натхненыя словамі вядомага паэта П.Панчанкі “ўсё пакінуць след павінна”, акрыленыя вясновым паветрам і водарам хуткага выпускнога, вырышылі пакінуць свой след у роднай школе. Вучні разам з бацькамі зрабілі цудоўны падарунак роднай школе і роднай вёсцы.
Вучні 11 класа Германавіцкай СШ, натхненыя словамі вядомага паэта П.Панчанкі “ўсё пакінуць след павінна”, акрыленыя вясновым паветрам і водарам хуткага выпускнога, вырышылі пакінуць свой след у роднай школе. Вучні разам з бацькамі зрабілі цудоўны падарунак роднай школе і роднай вёсцы. Кожны выпускнік сваімі рукамі, з вялікай любоўю і падзякай, пасадзіў на прышкольнай тэрыторыі маленькае дрэўца – яблыньку, як сімвал вясны, новага жыцця, радасці і добрых пладоў. Мабыць, праз некалькі год ля Германавіцкай школы з’явіцца цэлы сад, і пасля заняткаў вучні будуць ладзіць там цікавыя гульні і ласавацца смачнымі яблыкамі. А сёння ля навучальнай установы красуюцца 13 прыгожых яблынь, нібы сапраўднае аздабленне, якое заўседы будзе нагадваць настаўнікам пра выпуск 2016-га года.
Ірына ЛАГУН