predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

9 августа 2013

Турнір па пляжным валейболе сярод юных шаркаўшчан

Выконваючая абавязкі першага сакратара раённага камітэта БРСМ Алена Ананіч выступіла з ініцыятывай правесці такі турнір па пляжным валейболе сярод моладзі 14-18-гадовага ўзросту.

Выконваючая абавязкі першага сакратара раённага камітэта БРСМ Алена Ананіч выступіла з ініцыятывай правесці такі турнір па пляжным валейболе сярод моладзі 14-18-гадовага ўзросту. Ідэю падтрымаў Шаркаўшчынскі РАУС, супрацоўнікі якога — участковы інспектар на справах непаўналетніх Іван Пачкоўскі і ўчастковы інспектар Аляксандр Фоцін — дапамаглі ў арганізацыі і правядзенні спартыўнага мерапрыемства. Праходзіла яно ў межах міжведамаснай праграмы “Клопат”.

8 пар хлопцаў і дзяўчат: Піварун Аляксей і Дар’я Рымдзёнак, Арцём Александровіч і Маргарыты Крыўко, Яўген Гардымаў і Вольга Пастушкова, Мікіта Горачнеў і Дар’я Буйка, Дзіма Кавальчук і Дзіяна Курыловіч, Дзіма Фёдараў і Ксенія Міхнёнак, Улад Бука і Кацярына Шыман, Дзіма Лаўрыновіч і Насця Пяцько,на працягу 3 дзён ва ўпартай барацьбе і з азартам юнацтва высвятлялі наймацнейшых у гэтым відовішчным відзе спорту. Па выніках усіх сустрэч першае месца заваявала каманда «Каравела» (Улад Бука, Каця Шыман), другое — каманда «Страла» (Яўген Гардымаў, Вольга Пастушкова), трэцяе — каманда «Пузырок» (Дзіма Лаўрыновіч, Насця Пяцько). Пасля завяршэння спаборніцтваў лепшым былі ўручаны дыпломы, а таксама салодкія прызы. Прафінансаваў салодкія падарункі Шаркаўшчынскі РАУС.

Андрэй БУРЭЦ