Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
24 мая 2016
Жыхары Каўшэлева і навакольных вёсак заўсёды з вялікай ахвотай збіраюцца ў Доме фальклору, калі калектыў творчых работнікаў установы ладзіць цікавыя і запамінальныя мерапрыемствы. Адно з іх адбылося 22 мая. У госці да вяскоўцаў у той дзень прыехалі кіраўнік і сябры народнага літаратурна-музычнага аб'яднання "Світанак". Ініцыятарам правядзення творчай вечарыны выступіла Надзея Вайцюль. На запрашэнне адгукнуліся Кацярына Сосна, Надзея Паляк, Міледзій Кукуць, Людміла Ардынская, Віктар Лагун, Ірына Тарбецкая, Ала Міхайлава, Святлана Клімза і Уладзімір Мілянцей.

Кожны з прысутных гасцей у цёплай сяброўскай атмасферы меў магчымасць не толькі расказаць пра сябе, але і пачытаць уласныя творы. Надзея Вайцюль, а менавіта яна была вядучай мерапрыемства, прадстаўляла гледачам кожнага "світанкаўца". Сцэнарый творчай вечарыны быў пабудаваны так, што пасля кожнага выступлення ўдзельнікаў аб'яднання выконваліся музычныя нумары. Дарэчы, большасць песень — на словы шаркаўшчынскіх паэтаў. З замілаваннем і хваляваннем у сэрцы слухалі, як спявалі лірычныя творы Ала Міхайлава і Святлана Клімза, Іван Гарбачонак. Гледачы радасна пляскалі ў далоні, калі на сцэне выступалі салісты гурта "Купалінка" пад акампанемент баяна, на якім іграў Леанід Адамёнак.
Каўшэлеўскі Дом фальклору цесна супрацоўнічае са сваімі калегамі з Міёршчыны, а менавіта з работнікамі клубнай установы з Новага Пагоста. На творчую вечарыну да шаркаўшчынскіх сяброў завітала ўдзельніца мастацкай самадзейнасці з суседняга раёна Наталля Рудзь. Жанчына выканала некалькі песень сольна, а таксама ў дуэце з Уладзіславам Сіманісам.
Як высветлілася, "світанкаўцы" нават маюць свой уласны гімн. Словы да яго напісала ўдзельніца аб'яднання Таццяна Еўдакова з Германавіч, а музыку Вера Шуман з Шаркаўшчыны. Выканалі гімн Ала Міхайлава і Святлана Клімза. Не засталася ў баку і Надзея Вайцюль. Жанчына напісала і прачытала сваім сябрам верш-прысвячэнне. Сябрам, таму што кіраўніком народнага аб'яднання "Світанак" Кацярынай Сосна і астатнімі яго ўдзельнікамі вырашана далучыць у рады свайго калектыву Надзею Вайцюль.
На вечарыне сярод запрошаных гасцей прысутнічала намеснік дырэктара ААТ "Жвіранка" Анна Бездзель. Яна выказала словы вялікай удзячнасці "світанкаўцам" за іх нястомную работу на паэтычнай ніве, за магчымасць сустрэцца ў шырокім коле сяброў і пагутарыць пра надзённае. У сваю чаргу шаркаўчане падзякавалі за цёплы, гасцінны прыём і паабяцалі ў хуткім часе зноў завітаць у Каўшэлева на чарговую сустрэчу з аматарамі паэтычнага слова.
Сяргей РАЙЧОНАК