Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
15 марта 2016
Тыдзень фінансавай адукаванасці ў Беларусі праходзіць з 14 па 20 сакавіка. У сувязі з гэтым супрацоўнікамі ААТ “Белаграпрамбанк” арганізаваны для моладзі разнастайныя мерапрыемствы і акцыі, у тым ліку адкрытыя ўрокі і лекцыі ў навучальных установах, “дні адчыненых дзвярэй” у офісах банка і г. д.
Тыдзень фінансавай адукаванасці ў Беларусі праходзіць з 14 па 20 сакавіка. У сувязі з гэтым супрацоўнікамі ААТ “Белаграпрамбанк” арганізаваны для моладзі разнастайныя мерапрыемствы і акцыі, у тым ліку адкрытыя ўрокі і лекцыі ў навучальных установах, “дні адчыненых дзвярэй” у офісах банка і г. д.
14 сакавіка з мэтай павышэння фінансавай адукаванасці падрастаючага пакалення перад старшакласнікамі Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 1 выступіў намеснік начальніка РКЦ № 43 у г. п. Шаркаўшчына філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” – Віцебскае абласное ўпраўленне Сяргей Алегавіч Бурчык. Тэма яго выступлення –дэнамінацыя афіцыяльнай грашовай адзінкі – беларускага рубля, якая будзе праведзена ў краіне з 1 ліпеня 2016 года. Адпаведнае рашэнне прынята Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 лістапада 2015 года № 450. У час выступлення школьнікі даведаліся, што дэнамінацыя будзе праведзена шляхам замены банкнот узору 2000 года, якія зараз знаходзяцца ў абароце, на банкноты і манеты ўзору 2009 года ў суадносінах 10000:1. Самая дробная на сённяшні дзень купюра – 100 рублёў будзе заменена на самы нізкі намінал новага грашовага раду – 1 капейку. Усяго з 1 ліпеня 2016 года ў абарот будуць выпушчаны сем наміналаў банкнот – 5, 10, 20, 50, 100, 200 і 500 рублёў, і восем наміналаў манет – 1, 2, 5, 10, 20 і 50 капеек, а таксама 1 і 2 рублі. Агульная канцэпцыя дызайну новых банкнот адпавядае дэвізу “Мая краіна – Беларусь”: кожная банкнота прысвечана адной з абласцей Беларусі і гораду Мінску. Пра ўсё гэта і многае іншае вучні даведаліся ў час сустрэчы з прадстаўніком ААТ “Белаграпрамбанк”.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ