predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

У ААТ «Даватарскі» прайшлі раённыя "Зажынкі"

27 июля 2016

У ААТ «Даватарскі» прайшлі раённыя "Зажынкі"

26 ліпеня ў полі каля вёскі Казакі ААТ "Даватарскі" абапал наліўнога спелага калосся сабраліся людзі — жнеі з сярпамі, кіраўніцтва раёна, аграпрамысловага комплексу, механізатары, камбайнеры, вадзіцелі — усе ў поўнай баявой гатоўнасці. Нібы на парадзе, унушальна выглядала сучасная энерганасычаная тэхніка. А над залацістай нівай павольна кружылі буслы. Пад гукі музыкі выйшлі жанчыны ў нацыянальных касцюмах — пачаўся народны старажытны абрад пачатку жніва "Зажынкі".

Да прысутных звярнуўся старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама М. І. Баговіч. Мікалай Ірынархавіч павіншаваў хлебаробаў раёна з пачаткам жніва. Ён падкрэсліў, што гэта вельмі адказная кампанія, якая падагульняе ўсю гадавую работу сельскіх працаўнікоў. І ад таго, як зладжана, аператыўна, якасна і добрасумленна хлебаробы збяруць вырашчаны ўраджай, будзе залежыць харчовая бяспека раёна.

Згодна з традыцыямі продкаў жанчыны-жнеі, спяваючы народныя песні, зжалі першыя снапы і ўручылі іх старшыні райвыканкама М. І. Баговічу, начальніку ўпраўлення райсельгасхарчу Д. М. Ламаку і дырэктару ААТ "Даватарскі" С. В. Струю.

З малітвай і благаславеннем да хлебаробаў звярнуўся дабрачынны Шаркаўшчынскай акругі протаіерэй Пётр Бараноўскі. Ён акрапіў святой вадой людзей і тэхніку. "Каб Бог бярог, каб багаты ўраджай сабралі". Яшчэ некалькі хвілін — і тэхніка ажыла, камбайны дружна рушылі па залацістай ніве. Жніво пачалося… Як у народзе кажуць: "Няма найлепшай кветкі, чым хлебны каласок".

Сяргей РАЙЧОНАК