Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
9 июня 2022
У ААТ “Даватарскі” ўзнагародзілі, механізатараў, якія шчыравалі на палетках падчас вясенняй пасяўной кампаніі.
У ААТ “Даватарскі” ўзнагародзілі, механізатараў, якія шчыравалі на палетках падчас вясенняй пасяўной кампаніі.
Дырэктар сельгаспрадпрыемства Андрэй Пальчэх уручыў граматы лепшым працаўнікам, дзякуючы якім удалося выканаць даведзены план па сяўбе яравых культур. Андрэй Паўлавіч выказаў словы вялікай удзячнасці за іх нялёгкую, але вельмі карысную працу. Да віншаванняў далучылася старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі гаспадаркі Анжаліка Атопкіна. Яна пажадала сейбітам трывалага здароўя, дабрабыту ў сем’ях, а таксама ад імя грамадскай арганізацыі ўручыла грашовыя прэміі.
Сярод узнагароджаных механізатары Мікалай Баговіч, Васілій Баранчукоў, Аляксандр Драбовіч, Яўгеній Баговіч, Віктар Шатыбелка, Аляксандр Яцына і Сяргей Лук’янскі.